Мінск 05:38

Фактычнае беспрацоўе захоўваецца на ўзроўні 3,5%

Крыніца: Белстат

28 лютага, Позірк. Па выніках 2023 года ўзровень беспрацоўя, разлічаны ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы, склаў 3,5%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт па выніках рэгулярнага выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак.

Узровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце склаў 83,6% (сярод жанчын — 84,3%, мужчын — 82,9%, гарадскога насельніцтва — 79,6%, сельскага — 20,4%).

Беспрацоўнымі з’яўляюцца 4,1% мужчын і 2,7% жанчын працаздольнага ўзросту. Сярэдні ўзрост занятых — 42,1 года.

Сярэдні ўзрост беспрацоўнага насельніцтва — 38,6 года, сярэдні час пошуку працы — сем месяцаў.

У эканоміцы Беларусі ў студзені 2024 года было занята 4 млн 129,1 тыс. чалавек, на 11 тыс. чалавек менш, чым у снежні 2023 года (4 млн 140,1 тыс. чалавек).

У чацвёртым квартале 2023 года ўзровень беспрацоўя, разлічаны ў адпаведнасці з метадалогіяй МАП, павялічыўся на 0,1 працэнтнага пункта ў параўнанні з трэцім кварталам і склаў 3,5% супраць 3,4%.

Падзяліцца: