Беларусь у чарговы раз пагасіла абавязацельствы па еўрааблігацыях рублямі замест долараў

29 лютага, Позірк. Міністэрства фінансаў паведаміла аб выплаце працэнтнага даходу па еўрааблігацыях выпуску Belarus-2030 — чарговы раз у беларускіх рублях.
Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, плацеж памерам 18,6 млн долараў у эквіваленце праведзены 28 лютага. “Сродкі ў поўным аб’ёме” залічаны на асобны банкаўскі рахунак, адкрыты ў “Беларусбанку” ў нацыянальнай валюце.
Мінфін 27 лютага паведаміў аб выплаце працэнтнага даходу па еўрааблігацыях двух выпускаў (Belarus-2026 і Belarus-2031) — чарговы раз у беларускіх рублях. Плацёж у агульнай складанасці на 38,6 млн долараў у эквіваленце праведзены 26 лютага.
3 студзеня Мінфін паведамляў аб выплаце працэнтнага даходу па еўрабондах выпуску Belarus-2027 — плацеж у памеры 22,9 млн долараў у эквіваленце быў праведзены 29 снежня 2023 года.
28 чэрвеня 2022 года Савет міністраў і Нацыянальны банк прынялі сумесную пастанову, паводле якой “выкананне даўгавых абавязацельстваў па дзяржаўных каштоўных паперах, размешчаных на знешніх фінансавых рынках, будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях па курсе рэгулятара на дату плацяжу”.
З таго часу Беларусь пералічвае плацяжы па даўгах у рублях на спецрахунак у “Беларусбанку”. Плацежнаму агенту ўлады прапанавалі самастойна забіраць сродкі з гэтага рахунку і разлічвацца з інвестарамі. Кампаніі Citigroup і Citibank адмовіліся выступаць агентамі ў адносінах да беларускіх еўрабондаў.
Неўзабаве пасля гэтага міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы Fitch Ratings і Moody’s панізілі крэдытны рэйтынг Беларусі: першае заявіла, што дэфолт у краіне непазбежны, другое назвала сітуацыю дэфолтам.
Мінфін Беларусі раскрытыкаваў гэтыя рашэнні, але выплаты па валютных абавязацельствах у рублях працягнуліся.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў грузаперавозкі знізіліся амаль на 3% у гадавым выражэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



