Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек, у тым ліку экс-лідара АГП Палякова
29 лютага, Позірк. У Беларусі яшчэ восем чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі, іх агульная колькасць склала 1.410, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Статус атрымалі:
— Вікторыя Казакова — прыгаворана да года пазбаўлення волі паводле арт. 188 (паклёп), 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), 368 (абраза прэзідэнта) КК;
— Дзмітрый Палякоў — да паўтара года пазбаўлення волі паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
— Валерый Самсоненка — да года пазбаўлення волі паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў);
— Уладзімір Лісіца — да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 368, 369;
— Генадзь Васілюк — да пазбаўлення волі (тэрмін невядомы) паводле арт. 367;
— Яўген Кладаў — да года пазбаўлення волі паводле арт. 368;
— Радзівон Касцінец — арыштаваны паводле арт. 367, 368, 369, 391 (абраза суддзі ці народнага засядацеля).
Таксама палітвязнем прызнаны экс-старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў.
Ён адбыў 30 сутак адміністратыўнага арышту ў лістападзе 2023 года і зноў быў затрыманы. З 23 студзеня 2024 года тры разы запар пакараны 15-сутачным арыштам паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) і знаходзіцца ў зняволенні.
Практыка асуджэння адразу на некалькі адміністрацыйных арыштаў запар і раней выкарыстоўвалася беларускімі ўладамі ў мэтах палітычна матываванага ціску.
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, а таксама грамадзян, “затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд”, і спыніць палітычныя рэпрэсіі.
Адпаведныя заявы, акрамя “Вясны”, падпісалі Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Прававая ініцыятыва, Lawtrend, Human Constanta.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка