Мінск 19:46

Палата прадстаўнікоў у новым складзе збярэцца 22 сакавіка, выбары дэлегатаў УНС пройдуць 1–10 красавіка

Фота: тэлеграм-канал ЦВК

1 сакавіка, Позірк. Першая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га склікання адкрыецца 22 сакавіка, пра гэта было заяўлена на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама 1 сакавіка.

“З улікам таго, што вынікі выбараў прадстаўнікоў усталяваныя, выбраныя дэпутаты зарэгістраваныя, Цэнтральная выбарчая камісія мае права рэалізаваць яшчэ адно канстытуцыйнае паўнамоцтва, якое тычыцца склікання першай пасля выбараў сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”, — заявіла сакратар ЦВК Алена Балдоўская.

На пасяджэнні таксама было заяўлена, што выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці пройдуць 1–10 красавіка.

У адзіны дзень галасавання было вызначана 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 12.511 дэпутатаў мясцовых саветаў. Пры гэтым дэпутатамі мясцовых саветаў сталі 15 грамадзян РФ, якія пастаянна пражываюць у Беларусі: раённых савеў — 11, сельскіх — 4.

Міжнародная супольнасьць і праваабаронцы не прызналі вынікі выбараў.

Падзяліцца: