Палата прадстаўнікоў у новым складзе збярэцца 22 сакавіка, выбары дэлегатаў УНС пройдуць 1–10 красавіка

1 сакавіка, Позірк. Першая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га склікання адкрыецца 22 сакавіка, пра гэта было заяўлена на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама 1 сакавіка.
“З улікам таго, што вынікі выбараў прадстаўнікоў усталяваныя, выбраныя дэпутаты зарэгістраваныя, Цэнтральная выбарчая камісія мае права рэалізаваць яшчэ адно канстытуцыйнае паўнамоцтва, якое тычыцца склікання першай пасля выбараў сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”, — заявіла сакратар ЦВК Алена Балдоўская.
На пасяджэнні таксама было заяўлена, што выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці пройдуць 1–10 красавіка.
У адзіны дзень галасавання было вызначана 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 12.511 дэпутатаў мясцовых саветаў. Пры гэтым дэпутатамі мясцовых саветаў сталі 15 грамадзян РФ, якія пастаянна пражываюць у Беларусі: раённых савеў — 11, сельскіх — 4.
Міжнародная супольнасьць і праваабаронцы не прызналі вынікі выбараў.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваАд пачатку года 12 чалавек загінула ад удараў токам — ДзяржэнергагазнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэзкі рост актыўнасці нелегальных мігрантаў ля сваіх межаў з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



