Беларусь і РФ дамовіліся хутчэй распрацаваць парадак абмену інфармацыяй пра пагрозы на транспарце

1 сакавіка, Позірк. Беларусь і Расія дамовіліся хутчэй распрацаваць парадак абмену інфармацыяй “кампетэнтнымі органамі дзвюх краін” пра пагрозы “здзяйснення актаў незаконнага ўмяшання ў дзейнасць аб’ектаў транспартнай інфраструктуры”, паведаміла 1 сакавіка прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый.
Паводле інфармацыі ведамства, дамоўленасць была дасягнутая на пасяджэнні двухбаковай групы ў сферы гарантавання транспартнай бяспекі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Сяргей Дубіна, расійскую — яго калега Яўген Філіпаў. Сустрэча прайшла з удзелам прадстаўнікоў Транспартнай інспекцыі Мінтранса Беларусі і Федэральнай службы па наглядзе ў сферы транспарту РФ.
Бакі падпісалі сумесны план мерапрыемстваў па рэалізацыі міжурадавага пагаднення аб узаемадзеянні ў галіне забеспячэння транспартнай бяспекі на 2024 год.
Міністэрства транспарту РФ пра сустрэчу на сваіх рэсурсах нічога не паведамляе.
Відэаназіранне ў грузавых і пасажырскіх цягніках стане абавязковым
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка



