На працу ў БДУ будуць браць праз спецкамісіі — Турарбекава

2 сакавіка, Позірк. На кожным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта створана спецыяльная камісія, якая будзе прымаць рашэнне аб прыёме на працу таго ці іншага суіскальніка, паведаміла былы дацэнт БДУ, кандыдат гістарычных навук Роза Турарбекава са спасылкай на ўласныя крыніцы.
“Калі раней пытанне аб прыёме на працу вырашалася праз умоўны конкурс, абмеркаванне вынікаў працы на пасяджэнні кафедры, далей — навуковым саветам факультэта і універсітэта, то цяпер створана спецыяльная камісія, куды ўваходзяць дэкан, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай працы ды інш.”, — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.
Адзначыўшы, што працэдура ацэнкі суіскальнікаў “незразумелая”, Турарбекава канстатавала, што ў ВНУ адбываецца “інстытуцыяналізацыя рэпрэсій”. “Гэтая камісія створана для таго, каб правяраць на прадмет лаяльнасці ўлады. Акрамя таго, гэта ўвасабленне кругавой парукі, даносаў і іншых брыдотаў”, — патлумачыла экс-дацэнт БДУ.
Яна выказала здагадку, што факультэцкія спецкамісіі з’явіліся ў адказ на “паперу ад Следчага камітэта”, у якой на кіраўніцтва ўніверсітэта ўсклалі адказнасць за “тыя 155 чалавек, якія данацілі”, у выніку чаго “БДУ будзе плаціць штраф”.
“Мала таго, што БДУ пад кантролем і кадравая палітыка ў руках рэктара па бяспецы (афіцэра КДБ). Мала ўсякіх наглядчыкаў на кожным факультэце. Мала таго, што загадчыкі кафедры зараз пазбаўленыя ўсякай магчымасці браць на працу адмыслоўцаў. Цяпер стварылі спецыяльную камісію. Што ж мне гэта нагадвае? Сталінскія “тройкі”? Ці мясцовыя партыйныя ячэйкі? Не. Гэта менавіта спецыяльныя камісіі, якіх раней не было ніколі. Гэта вынаходка рэжыму Лукашэнкі. Цяпер кожны дэкан і ўсе члены камісіі будуць несці адказнасць за “экстрэмістаў”, — падсумавала Турарбекава.
Перад выбарамі ў БДУ ідзе новая хваля рэпрэсій супраць выкладчыкаў — палітолаг Турарбекава

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


