“Вясна”: З восені 2020 года паводле палітычна матываваных крымінальных абвінавачанняў асуджана 4.690 чалавек

4 сакавіка, Позірк. З восені 2020 года ў Беларусі паводле палітычна матываваных крымінальных абвінавачанняў асуджана 4.690 чалавек, гаворыцца ў аглядзе праваабарончага цэнтра “Вясна” сітуацыі з правамі чалавека за люты.
На канец мінулага месяца ў Беларусі налічвалася 1.410 палітычных зняволеных (на 4 сакавіка — 1.405), сярод якіх 170 жанчын. Не менш за 1.560 палітвязняў (361 жанчына) адбылі тэрмін і выйшлі на волю, былі прыгавораныя да пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, падпалі пад змену меры стрымання, амністыю ці памілаванне. Такім чынам, сумарная колькасць былых і актуальных палітвязняў “няўхільна расце”, іх агульная колькасць наблізілася да 3.000 (больш за 530 жанчын), адзначае “Вясна”.
Праваабаронцы нагадалі, што 20 лютага памёр палітвязень, былы актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік, прыгавораны да 3 год пазбаўлення волі паводле арт. 367 (паклёп на прэзідэнта) за публікацыю ў партыйным часопісе “Пазіцыя”. Ён стаў сама меней пятым палітвязнем, які памёр падчас адбыцця пакарання. Праваабарончая супольнасць запатрабавала правесці расследаванне для высвятлення прычын яго смерці.
У краіне “працягваюцца адвольныя рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў”, канстатавала “Вясна”. За люты, паводле інфармацыі праваабаронцаў, зафіксавана не менш за 625 фактаў рэпрэсій (суды і затрыманні), звязаных з крымінальным і адміністрацыйным пераследам, мінімум 548 выпадкаў палітычна матываванага адміністрацыйнага разбіральніцтва ў судзе. Суддзі прызначылі сама меней 95 адміністрацыйных арыштаў, 84 штрафы, тройчы — грамадскія працы. Акрамя таго, больш за 100 чалавек — палітвязняў і іх блізкіх — асуджаныя ў адміністрацыйным парадку за атрыманне прадуктовай дапамогі.
Праваабаронцы “Вясны” па-ранейшаму рэгулярна выяўляюць і дакументуюць факты прымянення катаванняў і забароненых відаў абыходжання падчас расследавання палітычна матываваных крымінальных справаў, а таксама забароненых відаў абыходжання ў адміністрацыйным працэсе.
З 2023 года па-ранейшаму няма звестак пра лёс шэрагу палітвязняў: Марыі Калеснікавай (з 15 лютага), Мікалая Статкевіча (а з 10 лютага), Сяргея Ціханоўскага (з 9 сакавіка), Ігара Лосіка (з 20 лютага), Віктара Бабарыкі.
Доўгі час няма лістоў ад лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ) калоніі № 9 у Горках (Магілёўская вобласць). З заснавальнікам і старшынёй “Вясны” не сустракаецца адвакат, праваабаронца пазбаўлены тэлефонных перамоваў з роднымі, а таксама магчымасці атрымліваць перадачы і лекі.
У дакуменце таксама адзначана, што праведзеныя ў адзіны дзень галасавання 25 лютага выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Народнага сходу і мясцовых саветаў дэпутатаў “не адпавядалі міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў, а таксама суправаджаліся шматлікімі парушэннямі выбарчага заканадаўства Беларусі”.
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі “па-ранейшаму застаецца крытычнай”; “працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да палітычных праціўнікаў рэжыму і іншадумцаў”; на гэтым фоне ўлады “дэманструюць ілюзію грамадзянскай згоды” і “ўсенароднай падтрымкі” палітыкі, якая праводзіцца, адзначае “Вясна”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым 2025 года знізіўся на 5,1%, з пачатку года — на 7,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года знізіўся на 8,5% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа студзень і люты 2025 суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.117 спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі — удвая больш, чым за два месяцы 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 3 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах вырасла на 35%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПрыбытак банкаў за 12 месяцаў вырас на 13,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч дапускае магчымасць таго, што РФ уцягне Беларусь у вайнуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусам трэба мяняць светапогляд, лічыць АлексіевічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Замежныя інвестыцыі ў рэальны сектар беларускай эканомікі за апошнія пяць гадоў скараціліся на 30,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка