Мінск 15:17

Лукашэнка вызваліў ад ПДВ імпартнае абсталяванне, якое не мае аналагаў у Беларусі

Крыніца: pravo.by

4 сакавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка падпісаў указ № 77 “Аб вызваленні ад падатку на дабаўленую вартасць”, накіраваны на стымуляванне мадэрнізацыі існуючых і стварэнне новых вытворчасцяў, паведаміла яго прэс-служба.

У адпаведнасці з дакументам, “ад ПДВ вызваляецца тэхналагічнае абсталяванне, якое ўвозіцца ў Беларусь, аналагі якога ў краіне не вырабляюцца, а таксама камплектуючыя і запасныя часткі да яго”.

Указам устаноўленыя “абавязковыя ўмовы прымянення суб’ектам гаспадарання гэтай ільготы”.

“Гэта, у прыватнасці, прадстаўленне заключэння ўпаўнаважанага ўрадам органа аб адсутнасці ў Беларусі вытворчасці аналагаў, а таксама прыняцце ўвезенай маёмасці на ўлік у якасці аб’екта асноўных сродкаў і выкарыстанне яго пры вытворчасці прадукцыі (выкананні работ, аказанні паслуг)”, — гаворыцца ў паведамленні.

Падзяліцца: