Праваабаронцы: Генпракурор Швед адмовіўся прыняць прадстаўніц руху “Маці 328”
4 сакавіка, Позірк. Генеральны пракурор Андрэй Швед больш не будзе прымаць прадстаўніц руху “Маці 328”, іх адпаведную просьбу ён “адфутболіў”, замест кіраўніка ведамства з жанчынамі сустрэўся яго намеснік Аляксей Стук, паведаміў 4 сакавіка праваабарончы тэлеграм-канал MAYDAY.TEAM.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, сустрэча прайшла 29 лютага, сваячак асуджаных за нарказлачынствы Стук “сустрэў холадна”.
Як заяўляецца, намеснік генпракурора паведаміў, што чаканая амністыя будзе распаўсюджвацца толькі на непаўналетніх асуджаных, “хутчэй за ўсё, ім паменшаць тэрмін зняволення на адзін год”. “А тым вязням, каму засталося сядзець да канца тэрміну менш за паўтара года, абяцаюць замену пакарання больш мяккім”, — удакладняе праваабарончы канал.
“Іншых паслабленняў не плануецца — такая пазіцыя пракуратуры <…>. Таксама пракуроры ініцыююць механізм умоўна-датэрміновага вызвалення, які будзе ў меншай ступені залежаць ад пазіцыі кіраўніцтва папраўчых устаноў. Яны лічаць, што начальнікі калоній злоўжываюць залежнасцю зняволеных. У цэлым Генпракуратура фактычна адмовіла ва ўсіх прапановах, пададзеных рухам “Маці 328”, — адзначаюць праваабаронцы.
15 студзеня MAYDAY.TEAM паведаміў, што пасля сустрэчы з прадстаўніцамі руху “Маці 328” улетку 2023 года Швед даручыў распачаць крымінальную справу “па факце ўцечкі інфармацыі” пра гэта ў “экстрэмісцкія” тэлеграм-каналы і СМІ.
Адзначалася, што актывістак руху “абзвоньвалі сілавікі, выклікалі на допыты, правяралі тэлефоны”. Мэтай было “выяўленне адміністратараў сацсетак і тэлеграм-каналаў, якія аб’ядноўваюць сваякоў асуджаных”.
Праваабаронцы паведамілі, што 5 снежня 2023 года супрацоўнікі міліцыі прымусілі ліквідаваць чат у “Вайберы”, у якім размаўлялі сваякі асуджаных паводле арт.328 Крымінальнага кодэкса. Быў пачаты пошук удзельнікаў гэтага чата. Акрамя гэтага, сілавікоў цікавілі “далейшыя планы сваякоў асуджаных за нарказлачынствы”.
Сцвярджалася, што супрацоўнікі сілавых ведамстваў таксама аказвалі ціск на адміністратараў іншых інтэрнэт-пляцовак, якія аб’ядноўваюць сваякоў зняволеных. У прыватнасці, быў выдалены чат, у якім размаўлялі блізкія асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў папраўчай калоніі № 20 (Мазыр, Гомельская вобласць).
20 чэрвеня 2023 года ў Мазыры тры прадстаўніцы грамадзянскай ініцыятывы “Маці 328” сустрэліся са Шведам, які праводзіў выязны прыём грамадзян. Як сцвярджалася, па выніках гутаркі генпракурор “пагадзіўся практычна з усімі довадамі маці, якія лічаць тэрміны за нарказлачынствы нерэлевантнымі, а справы паводле самай жорсткай часткі 4 артыкула [328 КК] часцяком адкрыта сфальсіфікаванымі”.
Рух “Маці 328” аб’ядноўвае бацькоў і сяброў асуджаных паводле арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) і іншых “наркатычных” артыкулаў. Удзельнікі ініцыятывы лічаць, што ў Беларусі занадта суровае пакаранне за правіны (у тым ліку непаўналетніх), якія варта лічыць ужываннем, а не распаўсюджваннем наркотыкаў.
На знак пратэсту супраць жорсткіх прысудаў удзельнікі руху раней праводзілі супольныя акцыі, абвяшчалі галадоўкі.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка