Беларусь будзе “жорстка дабівацца аднаўлення свабоднага руху жыццёва важных тавараў” — Алейнік

6 сакавіка, Позірк. Пра намер “жорстка дабівацца аднаўлення свабоднага руху жыццёва важных тавараў, перш за ўсё гуманітарных”, заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік 6 сакавіка на пасяджэнні выніковай калегіі МЗС.
Паводле яго слоў, якія перадае неафіцыйны тэлеграм-канал знешнепалітычнага ведамства, “заходнікі даходзяць да нелегітымнай транспартнай і фінансавай блакады” Беларусі, “адвольна прымяняюць нават уласнае санкцыйнае заканадаўства”, “кашмараць свой бізнес, дэзінфармуюць сваё насельніцтва, груба топчуць міжнароднае гандлёвае права”.
“Мы ўжо бачым асобныя прыкметы працверажэння ва ўсё большай колькасці нашых апанентаў з заходніх краін. Працягнем гэтую лінію”, — заявіў чыноўнік. Алейнік паабяцаў працягнуць “даводзіць людзям на Захадзе праўду пра дзеянні іх палітыкаў, якія ідуць насуперак нацыянальным інтарэсам”.
Ён у чарговы раз паўтарыў наратыў пра тое, што “шматпалярны і больш справядлівы светапарадак, што цяпер фармуецца, катэгарычна непрымальны для калектыўнага Захаду, які спрабуе захаваць сваё палітычнае і фінансава-эканамічнае дамінаванне любымі сродкамі і любой цаной”.
Сцвярджаецца, што “Беларусь вызначыла сваё месца ў новым светапарадку і акрэсліла контуры і напрамкі ўласнага дынамічнага развіцця”. Паказальным міністр назваў той факт, што Беларусь гандлюе больш як з 200 краінамі і тэрыторыямі, экспартуе ў 160 дзяржаў.
Бліжэйшым саюзнікам і партнёрам традыцыйна названая Расія, згадана “ўсепагоднае і ўсебаковае стратэгічнае партнёрства” з Кітаем, а таксама істотнае развіццё ўзаемадзеяння з “краінамі Глабальнага Поўдня” ў шматбаковым фармаце.
“Гістарычны працэс” уступлення Беларусі ў ШАС “выведзены на завяршальную стадыю”, “ініцыіравана далучэнне” краіны да БРІКС, “працягнута планамерная праца па актывізацыі супрацоўніцтва з АСЕАН”, адзначае знешнепалітычнае ведамства.
У пасяджэнні выніковай калегіі МЗС удзельнічае прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. У 2013–2018 гадах ён быў амбасадарам Беларусі ў ААЭ.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку і за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКакава-парашок, кава і курсы кіроўцы ў лідарах па падаражанні з пачатку 2025 года без уліку сезонных тавараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


