Узвядзенне тэхнапарка на тэрыторыі “Мотавела” завершыцца да канца 2025 года — кіраўнік Мінгарвыканкама

6 сакавіка, Позірк. Усе работы па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта “Рэканструкцыя тэрыторыі па прасп. Партызанскім, 8 у Мінску” (тэрыторыя мотавелазавода) будуць завершаны да канца 2025 года, заявіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў 6 сакавіка на рабочай нарадзе пад кіраўніцтвам спікера Савета Рэспублікі, упаўнаважанага прадстаўніка Аляксандра Лукашэнкі па Мінску Наталлі Качанавай.
Паводле слоў Кухарава, тэрыторыя вытворчай пляцоўкі складае 28 га. Працамі ахоплена 20 з 28 карпусоў, у астатніх “працы будуць у асноўным фасаднага тыпу”.
Як адзначыў генеральны дырэктар мотавелазавода Сяргей Манько, на тэрыторыі прадпрыемства вядзецца рэканструкцыя вытворчых памяшканняў.
“Закуплена абсталяванне, якое змантавана і на сённяшні дзень праходзіць пусканаладачныя работы, — заявіў кіраўнік. — У працэсе пусканаладачных работ мы атрымалі вопытныя ўзоры новых мадэляў ровараў. Праводзім лакалізацыю камплектуючых. У 2023 годзе ў лакалізацыі ўзялі ўдзел 15 айчынных прадпрыемстваў, асвоена 28 кампанентаў”.
Паводле інфармацыі дырэктара, летась канструктарскі аддзел распрацаваў чатыры інавацыйныя прадукты, у тым ліку дзве мадэлі электрасамаката, якія ўжо выпушчаныя і сертыфікаваныя.
У працэсе сертыфікацыі знаходзяцца дзве мадэлі электравеласіпедаў.
Былы ўладальнік Мінскага мотавелазавода і шклозавода “Ялізава” (Магілёўская вобласць) Аляксандр Мураўёў у 2017 годзе быў прыгавораны да 11 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. У сакавіку 2023 года стала вядома, што ён выйшаў на волю і з’ехаў за мяжу.
Мураўёва ў чэрвені 2015 года затрымаў КДБ у мінскім аэрапорце пры спробе ўляцець з краіны. Бізнэсоўцу інкрымінавалі чатыры “эканамічныя” артыкулы Крымінальнага кодэкса, у тым ліку “махлярства ў асабліва буйным памеры”, “крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі” і “ўхіленне ад выплаты падаткаў”
Уласнікам ААТ “Мотавела” і СЗАТ “Шклозавод Ялізава” Мураўёў стаў праз сваю аўстрыйскую кампанію ATEC Holding GmbH. Яго кампаніі кантралявалі таксама Гомельскі шклатарны завод, прадпрыемства “Белеўратара” (Ліда, Гродзенская вобласць), а таксама шклозавод у Смаленскай вобласці (Расія). У беларускіх СМІ Мураўёва называлі “шкляным каралём”.
У 2013 годзе падчас візіту на “Мотавела” Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў яго кіраўнікоў за невыкананне праграм мадэрнізацыі прадпрыемства.
Пасля затрымання Мураўёва мотавелазавод перайшоў пад знешняе кіраванне, а пазней быў нацыяналізаваны. У 2015 годзе генеральным дырэктарам прадпрыемства быў прызначаны былы старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
15 жніўня 2022 года падчас наведвання мотавелазавода Лукашэнка выказаў незадаволенасць узроўнем лакалізацыі вытворчасці. Ён абурыўся, што прадстаўленая яму новая мадэль матацыкла цалкам сабрана з імпартных (кітайскіх) камплектуючых. Неўзабаве пасля гэтага Ладуцька быў звольнены.
Са снежня 2022 года Мінскім мотавелазаводам кіруе Сяргей Манько. На працу ў сталіцу яго перавялі з пасады намесніка дырэктара па маркетынгу і камерцыйных пытаннях Асіповіцкага завода аўтамабільных агрэгатаў (Магілёўская вобласць).
5 сакавіка 2021 года, наведваючы прадпрыемства, Лукашэнка распарадзіўся “па-гаспадарску падысці да гэтай тэрыторыі”, назваўшы яе “залатым дном”: “Але ніякага жылля. Тут павінна быць вытворчасць, і высокатэхналагічная вытворчасць”.
“Трэба зрабіць узорны тэхнапарк і па яго ўзоры развіваць у іншых гарадах і месцах, — сказаў Лукашэнка. — У гэтай пяцігодцы мы павінны мець суперабразцовую вытворчасць на гэтай пляцоўцы, і мотавелазавод застанецца такім жа брэндам для беларусаў, як калісьці быў. Мы павінны ўсё зрабіць, каб атрымаць добрую вытворчасць”.
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
