Не менш за 24 палітвязні ў лютым выйшла на волю — праваабаронцы

8 сакавіка, Позірк. Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, у лютым мінімум 24 палітвязні выйшлі свабоду пасля заканчэння тэрміну пакарання.
Чацвёра з іх правялі за кратамі больш за тры гады, трое — прыгавораныя да абмежавання волі па месцы жыхарства і вызваленыя з СІЗА, удакладняюць праваабаронцы.
Сярод іншых выйшлі на волю Павел Пяскоў (правёў у зняволенні 3 гады 5 месяцаў 10 дзён), Міхаіл Феранец (3 гады 4 месяцы 18 дзён), Яўген Зялкоўскі (3 гады 2 месяцы 27 дзён), Вольга Клімкова (3 гады 2 месяцы 9 дзён), Максім Сяргеенка (2 гады 10 месяцаў 10 дзён), Уладзімір Гарбавец (1 год 11 месяцаў 25 дзён).
Вызваленыя са следчага ізалятара пасля прыгавора да адбыцця пакарання па месцы жыхарства Ганна Крук (3 гады), муж і жонка Мікалай і Іна Шляжко (па 2,5 года).
“Гэтыя звесткі могуць быць няпоўнымі, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя”, — адзначаюць праваабаронцы.
На 8 сакавіка ў Беларусі 1.414 палітвязняў.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДваім грамадзянам Беларусі ў лютым прадастаўлены статус уцекача ў Літве (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 50 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка



