Візіт прэзідэнта Такаева ў Беларусь чакаецца ў межах паўгода — амбасадар Казахстана

9 сакавіка, Позірк. Намер прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева наведаць Беларусь пацвердзіў амбасадар гэтай цэнтральнаазіяцкай краіны Ерлан Байжанаў у інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1”, якое выйшла 9 сакавіка.
“Такі візіт рыхтаваўся яшчэ летась, — сказаў дыпламат. — Праз графікі трошкі было несупадзенне, але ён застаецца на парадку дня. Я думаю, што ў межах паўгода можам здзейсніць гэты праект важны”.
Паводле слоў Байжанава, Астана зацікаўленая ў тым, каб “палітычныя працэсы ў Беларусі развіваліся ў правільным кірунку, захоўвалася стабільнасць”. Гэта, лічыць ён, стане “базай для ўмацавання ўсіх астатніх кірункаў супрацы”.
Амбасадар прызнаў, што ў Казахстана і Беларусі “шмат пытанняў маецца ў эканамічнай сферы”. “Я магу сказаць, што крыху ў 2023 годзе — на 16% — упаў узаемны гандаль, — канстатаваў кіраўнік казахстанскай дыпмісіі. — Гэта не той трэнд, які нам патрэбны. Нам трэба павялічваць узаемны гандаль, таму гэтае пытанне дастаткова сур’ёзнае. Урады нашых дзяржаў павінны надаць гэтаму вялікае значэнне. Неабходна нарошчваць гандаль, прамысловую кааперацыю, трэба даць прастор інвестыцыям”.
Тое, што афіцыйны Мінск выказаў жаданне працаваць у Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), на думку Байжанава, з’яўляецца “прамым адлюстраваннем павароту на Усход, які абвешчаны” беларускімі ўладамі. Адзначыўшы, што ШАС аб’ядноўвае “самыя шматлюдныя краіны”, дыпламат выказаў спадзеў на далучэнне Беларусі да арганізацыі ў якасці паўнапраўнага члена на саміце 4 ліпеня ў Астане.

На стасункі Казахстана і Беларусі ўплываюць заходнія "пагрозы санкцыйнай палітыкі", прызнаў Лукашэнка
- ПалітыкаПа заяве беларускага праваабаронцы Кісляка ў Грузіі заведзена крымінальная справа праз бойку жадаючых падацца на прытулакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЧатыры банкі абвясцілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваТыднёвая забарона на аборты — непрыдатны інструмент, каб людзі хацелі нараджаць у Беларусі, лічыць псіхолаг ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка