Цэнтральным экспанентам кніжнай выставы ў Мінску стане Іран

11 сакавіка, Позірк. Цэнтральным экспанентам XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая пройдзе 14–17 сакавіка, стане Іран, заявіў на прэс-канферэнцыі 11 сакавіка міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.
Паводле яго слоў, Іран прадставіць 500 выданняў.
Большую экспазіцыю, у якой будзе каля 1,5 тыс. кніг, прадставіць Кітай.
Тэматыка форуму, паводле слоў Пярцова, звязаная з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзем Канстытуцыі, 30-годдзем першых выбараў прэзідэнта Беларусі, “годам якасці”.
У рамках выставы пройдзе серыя мерапрыемстваў, у тым ліку “дэкада рускай кнігі” — з 11 па 18 сакавіка. Сярод іншых у мерапрыемствах форуму будзе ўдзельнічаць егіпецкая пісьменніца Доха Мустафа Асі.
Адной са “значных беларускіх кніг”, якія будуць прадстаўленыя на выставе, старшыня праўладнага Саюза пісьменнікаў Аляксандр Карлюкевіч назваў серыю аўтабіяграфічных раманаў Мікалая Чаргінца “Цяжкія дарогі жыцця”. Паводле яго слоў, выйшлі чатыры кнігі з цыкла, які з’яўляецца “мастацка-публіцыстычным поглядам” на падзеі, што зараз адбываюцца.
У 2022 годзе Лукашэнка надаў Чаргінцу званне народнага пісьменніка Беларусі. Упершыню ў гісторыі краіны гэты статус атрымаў аўтар, які не напісаў ніводнай кнігі на беларускай мове.
Чаргінец — даўні прыхільнік Лукашэнкі. У сярэдзіне 2000-х гадоў група літаратараў пад яго кіраўніцтвам аддзялілася ад Саюза беларускіх пісьменнікаў (правапераемнік заснаванага ў 1934 годзе Саюза пісьменнікаў БССР, членамі якога былі сусветна вядомыя беларускія аўтары) і стварыла лаяльны да ўлады Саюз пісьменнікаў Беларусі. Гэтай арганізацыі рэжым Лукашэнкі перадаў адабраны ў СБП Дом літаратара і дагэтуль аказвае ўсялякую падтрымку.


- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе самы буйны хабар быў атрыманы ў крыптавалюце — на суму, эквівалентную 360 тыс. долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак зніжаецца другі месяц запар — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаГенпракуратура: У 2025 годзе да крымінальнай адказнасці прыцягнута 750 карупцыянераў, сем — адказныя работнікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаПрацэс вызвалення палітвязняў са "спісу 250" яшчэ працягваеццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21-23 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

