Попыт на прамысловы турызм вырас на траціну — Мінспорту і турызму

12 сакавіка, Позірк. Пра “вельмі інтэнсіўнае” развіццё прамысловага турызму ў Беларусі заявіў намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык на прэс-канферэнцыі ў Мінску 12 сакавіка.
У гэтай сферы заняты больш як 130 арганізацый і прадпрыемстваў, удакладніў ён, у 2023 годзе іх аб’екты наведалі больш як 200 тыс. мясцовых жыхароў і іншаземцаў, што на траціну больш, чым годам раней.
“Мы ганарымся тым, што нашая краіна захавала той патэнцыял яшчэ з Савецкага Саюза. Мы захавалі ўсе вядучыя брэнды, усе вядучыя вытворчасці, усе вядучыя прадпрыемствы”, — сказаў Андрэйчык.
На думку намесніка міністра, змянілася стаўленне да экскурсій на вытворчасці: калі раней яны насілі прафарыентацыйны характар, то на сёння размова ідзе пра пазнавальную складнік: “Прапануюць прыняць удзел у майстар-класах, убачыць элементы вытворчасці, паўдзельнічаць у вытворчым працэсе, наведаць дэгустацыйныя і дэманстрацыйныя залы”.
Паводле сцвярджэння чыноўніка, у прамысловым турызме “экскурсійны складнік мае вялікае значэнне” — работнікі прадпрыемстваў могуць праводзіць экскурсіі без адпаведнай атэстацыі.
“І ўжо прагрэсіруе трэцяя накіравальная прамысловага турызму — гэта так званы дзелавы турызм. Магу сказаць, што стала больш праводзіцца падзейныя дзелавыя мерапрыемствы”, — падкрэсліў прадстаўнік ведамства.


- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Заходнія палітыкі часам забываюць, што дыктатары — прафесійныя ашуканцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТраціна літоўцаў лічыць спадчыну ВКЛ агульнай для ўсіх народаў, што ў ім жылі, чвэрць — толькі сваёй, паказала даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПераважная большасць літоўцаў лічыць Беларусь аўтарытарнай ці хутчэй аўтарытарнай дзяржавай — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

