BYSOL выплаціў каля паловы ад 100 тыс. еўра, перададзеных яму пасля марафону салідарнасці з палітвязнямі

23 кастрычніка, Позірк. Фонд салідарнасці BYSOL выплаціў 49,5 тыс. еўра па 99 заяўках на атрыманне сродкаў, сабраных падчас ліпеньскага марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно!”, паведаміў 23 кастрычніка сузаснавальнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.
Па выніках марафону фонду BYSOL было перададзена для далейшага размеркавання 100 тыс. еўра.
“З першага траншу ад марафону мы зможам аплаціць яшчэ 100 заявак, таму заклікаем падаваць заяўкі для атрымання дапамогі ў памеры 500 еўра”, — адзначыў Стрыжак.
Ён нагадаў, што па дапамогу могуць звяртацца сем’і палітычных зняволеных або палітвязні, што вызваліліся, якія не атрымлівалі ад BYSOL дапамогу (разавую выплату або сродкі, якія паступілі ў выніку персанальнага збору) у 2022–2023 гадах.
У той жа час на 500 еўра могуць разлічваць заяўнікі, якія раней атрымлівалі грошы ад BYSOL у межах кампаній дапамогі дзецям (збор на летні адпачынак, падрыхтоўку да школы, калядны збор).
13 кастрычніка прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы паведаміла, што ў арганізацыі і фонды пераведзена 231,9 тыс. еўра са сродкаў, якія паступілі на падтрымку палітвязняў.
За вылікам камісіі ініцыятары марафону сабралі 545.740,22 еўра і 12 тыс. еўра ў крыптавалюце. Паступіла 14.135 ахвяраванняў ад 11.208 чалавек з 86 краін. Найбольш сродкаў прыйшло з Польшчы (200.563 еўра), ЗША (89.740), Літвы (55.130), Германіі (39.131) і Вялікабрытаніі (25.790).
3 кастрычніка МУС і Следчы камітэт паведамілі пра ўзбуджэнне крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 3612 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) у дачыненні да арганізатараў і ўдзельнікаў марафону, ініцыятарамі якога названыя прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Вольга Гарбунова і беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. Было заяўлена пра ідэнтыфікацыю “каля 60 датычных з ліку арганізатараў марафону і іх памагатых”, а таксама пра тое, што цяпер “высвятляюцца асобы, якія маюць дачыненне да фінансавання экстрэмізму на тэрыторыі Беларусі і па-за яе межамі”.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаКДБ апячатаў дзверы мінскай кватэры беларускага фотажурналіста ВерацінскагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца тэмпературныя антырэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 12 траўня — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства