Нягледзячы на санкцыі, “Беллесэкспарт” паставіў прадукцыі на 118 млн долараў, сцвярджае дырэктар прадпрыемства

13 сакавіка, Позірк. Мінулы год стаў “сапраўдным выпрабаваннем” для прадпрыемства “Беллесэкспарт”, заявіў яго дырэктар Леанід Дзям’янік 13 сакавіка на сустрэчы з калектывам, прысвечанай вынікам праведзенай працы.
“Гэта першы год, які галіна цалкам адпрацавала ў санцыйных умовах, — цытуе яго прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі. — Нягледзячы на гэта прадпрыемства змагло экспартаваць прадукцыю дрэваапрацоўкі на суму 118 мільёнаў долараў”.
Паводле слоў кіраўніка прадпрыемства, “аснову экспарту склала пілапрадуцыя, якая вырабляецца лясгасамі”. Пры гэтым, падкрэсліў ён, “удалося пераарыентаваць рынкі збыту ва ўсходнім напрамку і замацавацца на іх”.
“Пасля разрыву стасункаў з еўрапейскімі спажыўцамі перад прадпрыемствам стаіць задача не толькі шукаць, але і ствараць новыя рынкі збыту. Гэта, у прыватнасці, тычыцца пелет”, — заявіў Дзям’янік.
У сакавіку 2022 года Еўрасаюз увёў забарону на імпарт прадукцыі дрэваапрацоўкі з Беларусі. Адразу ж пасля гэтага шматразова вырас экспарт гэтай прадукцыі з Казахстана і Кыргызстана. Паводле даных Беларускага расследавальніцкага цэнтра, гэта адбылося за кошт рээкспарту вырабленай у Беларусі падсанкцыйнай прадукцыі па фальшывых дакументах.
Напрыканцы студзеня 2023 года Украіна ўвяла санкцыі ў дачыненні да 23 арганізацый, зарэгістраваных у Беларусі, у тым ліку супраць “Беллесэкспарту”. Абмежавальныя меры сярод іншага прадугледжваюць блакаванне актываў, спыненне абароту каштоўных папер, гандлёвых аперацый, пагадненняў і праектаў; спыненне выканання эканамічных і фінансавых абавязацельстваў, прадухіленне вываду капіталу, ануляванне ліцэнзій; забарону на транзіт праз Украіну, адмову ў прыватызацыі і арэндзе маёмасці, удзеле ў дзяржзакупках ды інш.


- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе харчовыя тавары найбольш даражэюць у Гродзенскай вобласці, нехарчовыя — у Магілёўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія пяты дзень не фіксуе спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, Літва — другіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаАдток талентаў за мяжу і недастатковае абнаўленне навуковых кадраў па-ранейшаму патрабуюць пільнай увагі — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

