Ціханоўская: Беларусы, якія ўцяклі ад рэжыму, не адчуваюць сябе ў бяспецы за мяжой

14 сакавіка, Позірк. Беларусы, якія ўцяклі ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, не адчуваюць сябе ў бяспецы нават у дэмакратычных, свабодных краінах, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская літоўскаму агенцтву BNS, каментуючы напад у Вільнюсе на Леаніда Волкава, паплечніка расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.
“Напад на члена каманды Навальнага выклікае шмат пытанняў і з’яўляецца важным напамінам пра тое, што мы маем справу са злачыннымі рэжымамі, для якіх не існуе міжнароднага права і правілаў. Яны гатовыя на ўсё, каб расправіцца з палітычнымі апанентамі”, — цытуе Ціханоўскую партал lrt.lt.
Дэмлідар дадала, што “многія беларускія актывісты ўжо сутыкнуліся з тым, што за імі сочаць на вуліцах у Літве і Польшчы, іх фатаграфуюць незнаёмыя людзі, ім паступаюць ананімныя пагрозы”.
“Вядома, не трэба панікаваць, а трэба прымаць меры бяспекі, і мы таксама разлічваем на дапамогу дэмакратычных краін. Немагчыма прадухіліць усе рызыкі для беларусаў, але мы стараемся іх мінімізаваць. Мы працуем з дэмакратычнымі дзяржавамі, каб выкрыць агентаў рэжымаў”, — адзначыла Ціханоўская, дадаўшы, што мэта нападаў на актывістаў — запалохаць і паралізаваць працу дэмакратычных структур за мяжой.
Напад на Волкава, былога кіраўніка штабоў Навальнага, адбыўся 12 сакавіка. Ён атрымаў розныя траўмы, уключаючы пералом рукі. Невядомы спрабаваў збіць яго малатком.
“Навіны пра напад на Леаніда шакуюць. Адпаведныя органы працуюць. Вінаватым давядзецца адказаць за сваё злачынства”, — напісаў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс у “Твітары”.
Навальны памёр 16 лютага ў папраўчай калоніі “Палярны воўк” у пасёлку Харп Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі РФ. Яму было 47 гадоў.
Адміністрацыя калоніі паведаміла, што палітвязень дрэнна адчуў сябе пасля прагулкі і страціў прытомнасць. Выкліканая брыгада хуткай дапамогі канстатавала смерць.
Расійскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што ў Навальнага адарваўся тромб.
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь штогод выдаткоўвае амаль 100 млн долараў на закупку ветэрынарных вакцын у “недружалюбных" краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДастаўка беларускага калію морам у Кітай займае 40–60 дзён — “Белмытсервіс“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь паднялася на трэцяе месца па росце цэн з пачатку 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


