Мінск 20:53

СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні да яшчэ двух грамадзян Беларусі, у іх ліку рэдактар Казмерчак

Ігар Казмерчак і Людміла Барэйка
Фота: тэлеканал "Белсат", партал tut.by (калаж — "Позірк")

14 сакавіка, Позірк. Следчае ўпраўленне УСК па Віцебскай вобласці пачало спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Людмілы Барэйка і Ігара Казмерчака.

Прэс-служба ведамства паведамляе, што Барэйка абвінавачваюць паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп). Згодна з інфармацыяй праваабарончага цэнтра “Вясна”, жанчына стала вядомай пасля стрыму грамадска-палітычнага блогера Сяргея Ціханоўскага 31 сакавіка 2020 года з Глыбокага (Віцебская вобласць). Сцвярджаецца, што менавіта яна прыдумала лозунг “Стоп таракан” (“Стоп прусак”), які намаганнямі каманды Ціханоўскага стаў адным з сімвалаў барацьбы з Аляксандрам Лукашэнкам падчас апошняй прэзідэнцкай кампаніі і распачатых пасля яе пратэстаў.

Праваабаронцу і рэдактару аршанскага сайта навін orsha.eu (Віцебская вобласць) Ігару Казмерчаку ставяцца ў віну арт. 3614 (садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 368 (абраза прэзідэнта) КК.

Раней у гэты дзень стала вядома, што УСК па Гродзенскай вобласці пачало спецвытворчасць у дачыненні да прадпрымальніка Сяргея Верамеенкі і журналіста Уладзіміра Хільмановіча.

Спецыяльная вытворчасць у Беларусі ўзбуджалася ў дачыненні да 75 чалавек. Гэта вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчыма па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.

Распачатая спецыяльнае вытворчасць у дачыненні да журналіста Хільмановіча і прадпрымальніка Верамеенкі

14 сакавіка, Позірк. Следчае ўпраўленне УСК па Гродзенскай вобласці пачало спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Сяргея Верамеенкі і Уладзіміра Хільмановіча, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Абодва абвінавачваюцца па ч 1. ч. 2 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Верамеенка — …
Падзяліцца: