За два тыдні ў Беларусь прыбыло 4.030 грамадзян Украіны — Дзяржпагранкамітэт
15 сакавіка, Позірк. 2–15 сакавіка ў Беларусь прыбыло 4.030 грамадзян Украіны (26 лютага — 1 сакавіка — 1.401), вынікае са звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Непасрэдна з Украіны (хоць афіцыйна мяжа закрытая) за гэты час прайшло — 4 грамадзяніна (0), транзітам праз Польшчу — 3.104 (970), Літву — 876 (420), Латвію — 46 (11).
З пачатку года ў Беларусь уехала 18.035 грамадзян Украіны: транзітам праз Польшчу — 12.927, праз Літву — 4.927, праз Латвію — 146, праз Украіну — 10.
З 24 лютага 2022 года ў Беларусь прыбыло 164.527 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15.928, транзітам праз Польшчу — 110.715, праз Літву — 33.202, праз Латвію — 4.682.
“Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй, — раней заявіў у інтэрв’ю “Позірку” пасол па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім. — Варта казаць аб звычайных паездках грамадзян Украіны ў Беларусь”.
Паводле яго слоў, у адкрытых крыніцах даных аб колькасці ўкраінцаў, якія выехалі з Беларусі не знайсці: “Сумленным і прыстойным з боку ГПК было б даваць гэтую статыстыку”.
“Насамрэч гаворка ідзе не пра транзітных уцекачоў ці людзей, якія заехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулак. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян, — адзначыў дыпламат. — Я вам больш скажу: у лепшыя часы, калі паміж нашымі краінамі былі добрыя адносіны — да вайны, а тым больш да кавіда, двухбаковыя абмены (паездкі ўкраінцаў у Беларусь і беларусаў ва Украіну) дасягалі 3 млн”.
Паводле яго слоў, наўрад ці можна знайсьці шмат украінцаў, якія сапраўды папрасілі прытулак у Беларусі.
Паводле даных Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў на 15 лютага, па ўсім свеце зарэгістравана 6 млн 479,7 тыс. грамадзян, якія вымушана пакінулі Украіну, у Еўропе знаходзіцца 6 млн 4,1 тыс.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка