Валавы знешні доўг Беларусі за год зменшыўся на 7,3%

15 сакавіка, Позірк. Валавая замежная запазычанасць Беларусі за кастрычнік — снежань 2023 года павялічылася на 213,4 млн долараў (0,6%) — да 36 млрд 875,3 млн на 1 студзеня 2024 года, сведчаць апублікаваныя 15 сакавіка звесткі Нацыянальнага банка.
Такім чынам, за мінулы год гэты паказчык зменшыўся на 7,3% (на 1 студзеня 2023-га — 39 млрд 794,9 млн).
Запазычанасць сектара дзяржаўнага кіравання склала 16 млрд 947,3 млн долараў, скараціўшыся за квартал на 1,3% (-228,3 млн), Нацбанка і іншых дэпазітных арганізацый — 5 млрд 496,3 млн (-2,2%; -119 млн), іншых сектараў — 12 млрд 236,7 млн (+1,5%; +186,1 млн), па прамых інвестыцыях (міжфірменнае крэдытаванне) — 2 млрд 195 млн (+6,6%; +135,7 млн).
Валавы знешні доўг Беларусі — нявыплачаная сума абавязацельстваў перад нерэзідэнтамі, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і (або) працэнтаў.
У адрозненне ад знешняга дзярждоўгу, які ўлічвае толькі абавязацельствы ўрада перад нерэзідэнтамі, валавы знешні доўг ахоплівае абавязацельствы ўсіх рэзідэнтаў, падзеленых на чатыры сектары эканомікі: органы дзяржкіравання, органы грашова-крэдытнага рэгулявання, банкі (дэпазітныя арганізацыі, за выключэннем Нацбанка), іншыя юрыдычныя і фізічныя асобы.

Амбасадар Круты: Расія ідзе насустрач Беларусі ў частцы пагашэння яе дзярждоўгу

- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі Лукашэнкі, які мае пазашлюбнага сына, назвалі "разлажэннем маральных асноў" грамадзянскія і гасцявыя шлюбыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства