Ціханоўская заклікала кіраўнікоў МЗС краін ЕС да “больш рашучых мер” супраць рэжыму Лукашэнкі

18 сакавіка, Позірк. Да “больш рашучых мер” супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі заклікала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 18 сакавіка ў сувязі з пасяджэннем Савета Еўрасаюза па замежных справах, на якім сярод іншага разглядаецца беларускае пытанне.
На яе думку, гэта неабходна, каб падарваць “падтрымку расійскай вайны” з боку Лукашэнкі і дапамагчы барацьбе беларусаў “за свабоду, правы чалавека і дэмакратыю”. “Нам патрэбныя не проста словы, а дзеянні”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
У парадак дня пасяджэння Савета ЕС па замежных справах 18 сакавіка ўключана абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі. Чакаецца, што савет “абмяняецца меркаваннямі пра апошнія падзеі ў Беларусі, надаўшы асаблівую ўвагу пагаршэнню сітуацыі з правамі чалавека і працягваецца падтрымцы беларускім рэжымам агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны”.
Прыводзіцца спасылка на прынятую 19 лютага заяву савета, у якой сярод іншага гаворыцца пра “нязменную падтрымку імкнення беларускага народа да стварэння свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі”.
У 2020 годзе беларускі народ прагаласаваў за іншую будучыню — кіраўнік МЗС Фінляндыі
Урад Румыніі падтрымлівае грамадзянскую супольнасць Беларусі — кіраўніца МЗС
Кіраўнік МЗС Латвіі: Беларусь кантралюецца РФ, таму на яе трэба распаўсюдзіць усе антырасійскія санкцыі ЕС
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва за суткі спыніла 18 спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі — новы рэкорд 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–20 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



