Мінабароны: На занятках з ваеннаабавязанымі запасу ўлічваецца вопыт “спецыяльнай ваеннай аперацыі”

19 сакавіка, Позірк. У межах праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу на ваенныя зборы, праходзяць курс пад кіраўніцтвам ваеннаслужачых, якія прайшлі навучанне ў РФ, паведамілі ў Мінабароны.
“Пад кіраўніцтвам вопытных інструктараў на васьмі навучальных месцах ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу, праходзяць курс заняткаў па адзіночнай падрыхтоўцы. Ваеннаабавязаныя спасцігаюць асновы тактычнай, інжынернай, агнявой, ваенна-медыцынскай падрыхтоўцы”, — адзначыла ведамства.
У далейшым “прызваныя з запасу ваеннаабавязаныя пройдуць зладжванне ў складзе аддзяленняў, узводаў і рот”.
Як паведаміў камандзір 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Аляксей Чарнуха, асаблівасць заняткаў агульнавайсковай скіраванасці ў тым, што падчас іх правядзення ўлічваецца вопыт спецыяльнай ваеннай аперацыі”.
Праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл Беларусі носіць “комплексны характар”, яе мерапрыемствы “будуць нарошчвацца”, заявіў 15 сакавіка начальнік Генеральнага штаба УС Віктар Гулевіч.
У ходзе праверкі запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, што можа прывесці да абмежавання руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці, падкрэслілі ў Мінабароны.
17 сакавіка ў ведамстве паведамілі, што ў рамках праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл на зборы прызвана больш як 3 тыс. ваеннаабавязаных.
Тэрмінам “спецыяльная ваенная аперацыя” расійскія і беларускія ўлады называюць поўнамаштабную вайну супраць Украіны, развязаную РФ у лютым 2022 года.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне, на тэрыторыі якой праходзіць найбуйнейшы ваенны канфлікт у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПадзенне сельгасвытворчасці па выніках васьмі месяцаў зафіксаванае ў чатырох з шасці абласцей, год таму там быў ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі ў ЕС перавысіла паказчык за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаТолькі ў Мінску за месяц пагоршыліся пазіцыі паводле паказчыкаў ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка