Суд над музыкамі гурта Nizkiz праходзіць у Мінску
19 сакавіка, Позірк. У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 19 сакавіка праходзіць разгляд справы музыкаў гурта Nizkiz Аляксандра Ільіна, Сяргэя Кульшы, Дзмітрыя Халяўкіна, абвінавачаных паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Згодна з раскладам на партале электроннага судаводства, суддзя Алена Жывіца пачала працэс у 11:00.
Музыкаў Nizkiz затрымалі 5 студзеня 2024 года. Некалькімі днямі пазней, 8 студзеня, іх судзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Рашэнне па той справе, якую разглядала суддзя Вікторыя Палякова, невядомае.
10 студзеня паводле гэтага ж артыкула другі раз асудзілі вакаліста гурта Ільіна. Рашэнне таксама невядома.
Пазней стала вядома, што музыкаў перавялі ў мінскі следчы ізалятар на вул. Валадарскага ў сувязі з крымінальнай справай.
У сюжэце, які выйшаў на беларускім тэлебачанні пасля затрымання ўдзельнікаў Nizkiz, сцвярджалася, што “музыкі пасля падзей 2020 года пакінулі Беларусь і вось вырашылі вярнуцца” (паводле інфармацыі праваабаронцаў, яны жылі ў краіне, перыядычна выязджаючы на гастролі). Пры гэтым што канкрэтна ставіцца ў віну затрыманым, не ўдакладнялася.
Чацвёрты ўдзельнік групы гітарыст Леанід Несцярук знаходзіцца на волі. Ён жыве ў Варшаве.
19 лютага праваабаронцы прызналі ўдзельнікаў групы палітвязнямі.
Індзі-рок-гурт Nizkiz заснаваны ў 2008 годзе ў Магілёве. Да гэтага часу выпусціў пяць студыйных альбомаў. Уладальнік шэрагу музычных узнагарод, сярод іншага калектыў адзначаны прэміяй “Радыё АНТ” за 2012 год у намінацыі “Дэбют года”.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка