У РФ “не шкадуюць грошай” на падтрымку Беларусі “як касмічнай дзяржавы”, сцвярджае Лукашэнка

19 сакавіка, Позірк. Перамовіцца з кіраўніцтвам Расіі, каб беларусы ўдзельнічалі ў касмічнай праграме РФ “не як замежнікі, а як браты”, паабяцаў Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка падчас відэасувязі з камандзірам экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі Алегам Навіцкім (ураджэнец Беларусі) і беларускай Марынай Васілеўскай.
Паводле слоў Лукашэнкі, якія прыводзіць яго прэс-служба, для арганізацыі касмічных палётаў з удзелам беларусаў у будучым трэба будзе вырашаць пытанні фінансавання. “[Уладзімір] Пуцін наконт гэтага малайчына. Яны не шкадуюць грошай дзеля таго, каб нас падтрымаць як касмічную дзяржаву”, — заявіў ён.
“Мы з імі разлічымся па іншых напрамках. Мы маем магутнае прадпрыемства, якое вырабляе спадарожнікі, у тым ліку ў інтарэсах Расіі”, — дадаў Лукашэнка.
Беларускія адмыслоўцы, сцвярджае ён, “прасунуліся” ў працы над стварэннем спадарожніка з высокім дазволам: “Калі санкцыі ўвялі, думалі, што мы абрынемся. А выявілася, што мы запатрабаваныя, асабліва ў касмічнай галіне Расійскай Федэрацыі”.
На словы Васілеўскай пра тое, што ў яе “ўсё будзе добра з Божай дапамогай”, Лукашэнка заявіў, што “яго таксама прасіў, каб ён” касманаўтаў “там сустрэў добра”. “Вы там будзеце блізка. Калі што, перадавайце прывітанне”, — цытуе яго прэс-служба.
Пілатаваны карабель “Саюз МС-25”, як чакаецца, стартуе 21 сакавіка ў 16:21 па мінскім часе з касмадрома Байканур (Казахстан).
Акрамя Навіцкага і Васілеўскай у асноўны склад уваходзіць астранаўт НАСА Трэйсі Колдуэл-Дайсан (ЗША). Дублерамі экіпажа з’яўляюцца Іван Вагнер (РФ), Анастасія Лянкова (Беларусь) і Дональд Петыт (ЗША).
- ЭканомікаЗа 10 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі ікра ласосевых, USB-назапашвальнікі і запалкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


