Ціханоўская: Свабода значыць для нас усё

20 сакавіка, Позірк. “Свабода значыць для нас усё” — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на адкрыцці Дня Беларусі (Belarus Freedom day) ў Еўрапейскім парламенце (ЕП).
Прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета, які яна ўзначальвае, 20 сакавіка паведаміла, што тэматычнае мерапрыемства арганізавалі дэпуты ЕП і члены Еўрапейскай народнай партыі з дапамогай Беларускага вольнага тэатра і Беларускага дома ў Варшаве. Яно прымеркаванае да Дня Волі, які беларуская дэмакратычная грамадскасць традыцыйна адзначае 25 сакавіка — у дзень, калі ў 1918 годзе абвясціла незалежнасць Беларуская Народная Рэспубліка.
У рамках Belarus Freedom day адкрылася выстава “Я не баюся, няхай яны баяцца”, прысвечаная заснавальніку і старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна”, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міра Алесю Бяляцкаму.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі “помсціць Алесю за яго мужнасць і прынцыпы, за яго дабрыню і адкрытае сэрца, за тое, што ён еўрапеец і адстойвае каштоўнасці гуманізму”, адзначыла Ціханоўская на адкрыцці імпрэзы.
“Алесь ахвяраваў сваёй свабодай, бо верыў у свабоду для ўсіх, — сказала палітык. — Ён верыў, што пакуль свабоднымі не будуць усе, свабодным не будзе ніхто. Але калі рэжым думае, што турма зламае Алеся, ён памыляецца. Такія людзі, як Алесь, як усе нашыя палітычныя вязні, — яны непахісныя”.
Пасля адкрыцця выставы адбыўся перформанс Беларускага вольнага тэатра “Постдзяцінства” з удзелам маладых актораў, якія з дапамогай тэатральных прыёмаў распавялі ўласныя гісторыі пра вымушаную эміграцыю і вайну.
“Гісторыі “Постдзяцінства” нагадваюць нам пра тое, што шрамы, пакінутыя дыктатурай і вайной, глыбокія і закранаюць не толькі фізічныя ландшафты Беларусі і Украіны, але і ўнутраны свет нашых дзяцей. Прысутнічаючы сёння тут і гледзячы гэты спектакль, мы падтрымліваем іх. Мы паказваем, што стаім на іх баку і верым у свабоду”, — адзначыла пасля дзеі Ціханоўская.

- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Навіны Германіі, ЭканомікаМедыянны заробак беларусаў у Германіі вышэйшы, чым у немцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРост цэн на нехарчовыя тавары ў ліпені стаў рэкордным за апошнія чатыры гады — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ другім квартале 2026 года ў Грузію прыехала на 9 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым выехала з яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на Літву стаў наймацнейшым за апошнія чатыры месяцы — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Да 2030 года ў Беларусі могуць адбыцца перамены, якія — складана прагназаваць, але магчымасць таталітарнай краіны вычарпанаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства


