Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 17,5% — Белстат
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2024/01/Many_Bel_POZ_Archive_1440-0814.jpg)
20 сакавіка, Позірк. Інвестыцыі ў асноўны капітал у Беларусі за студзень — люты 2024 года склалі 4,7 млрд рублёў — на 17,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (4 млрд), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Амаль чварціна агульнага агульнага аб’ёму інвестыцый прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці — 24,3% (летась — 25,5%).
Далей ідуць Мінск — 18,4% (16%), Брэсцкая — 14,3% (15,6%), Гомельская вобласць — 13,7% (14,5%), Гродзенская — 10,9% (12,6%), Віцебская — 9,6% (8,3%) і Магілёўская — 8,8% (7,5%).
У асноўны капітал прыватных кампаній было ўкладзена 54,1% (54,9%), дзяржпрадпрыемстваў — 42,4% (43,2%), замежных — 2,3% (2,7%).
У тэхналагічнай структуры лідарам стала сфера будаўніча-мантажных работ, на якую прыпала 47,3% (50,5%). 38,8% (34,3%) укладанняў было звязана з катэгорыяй “Машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі”.
Паводле даных Белстата, за 2023 год у асноўны капітал у Беларусі было ўкладзена 35,7 млрд рублёў — на 28,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2022-га (27,8 млрд).
Летась у рэальны сектар эканомікі Беларусі замежныя інвестары ўклалі 7,7 млрд долараў.
Асноўнымі інвестарамі сталі суб’екты гаспадарання Расіі (66,7% усіх інвестыцый) і Кіпра (14,7%).
Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 5,8 млрд долараў (74,8% усяго аб’ёму паступленняў).
Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, інвестыцыі ў асноўны капітал павінны павялічыцца на 3,9% (да 37 млрд).
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка