Новы падыход да налічэння дапамог па непрацаздольнасці палепшыць забеспячэнне некаторых работнікаў — ФСАН

20 сакавіка, Позірк. Новы падыход да налічэння дапамог па непрацаздольнасці, які ўводзіцца з ліпеня, палепшыць фінансавае забеспячэнне некаторых хворых работнікаў, вынікае са слоў кіруніцы Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Юліі Берднікавай.
На прэс-канферэнцыі 20 сакавіка ў Мінску чыноўніца паведаміла, што работнікам, якія плацілі ўнёскі ў ФСАН дзесяць і больш гадоў, з першага дня хваробы будзе налічвацца 100% іх сярэдняга заробку за месяц. Калі чалавек плаціў унёскі менш за дзесяць гадоў — 80%. Цяпер усім работнікам у першыя 12 дзён непрацаздольнасці налічваецца 80% сярэдняга заробку, у астатнія дні — 100%.
Мінімальны памер дапамогі за поўны месяц роўны мінімальнай заработнай плаце (626 рублёў). Берднікава адзначыла, што такі памер дапамогі будуць атрымліваць супрацоўнікі без стажу працы.
У ліку новаўвядзенняў у налічэнні гэтай дапамогі кіраўніца ФСАН назвала змены для людзей, якія сумяшчаюць некалькі прац. Дапамога будзе разлічвацца толькі па асноўным месцы працы, падкрэсліла яна.
“На сённяшні дзень мы бачым злоўжыванні. Часам работнік, у якога некалькі месцаў працы, па адным месцы працы падае лісток непрацаздольнасці, а па астатніх працягвае выконваць працоўную функцыю. Такая магчымасць будзе выключаная. Права на дапамогу ўзнікне, калі работнік страціў заробак па ўсіх месцах працы”, — патлумачыла Берднікава.
Усе разлікі бальнічных лісткоў будуць весціся цэнтралізавана праз карпаратыўны партал ФСАН і бухгалтарскую праграму прадпрыемстваў. Паводле слоў чыноўніцы, новая сістэма выплаты бальнічных “прайшла апрабацыю, працуе добра”. Пратэставаць сістэму зараз могуць усе прадпрыемствы.
Змены прадугледжаныя рашэннем урада № 945 ад 30 снежня 2022 года. Міністэрства аховы здароўя адзначала, што новаўвядзенні “дазволяць вызначыць роўныя падыходы па аплаце бальнічных у залежнасці ад удзелу грамадзян у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, знізіць нагрузку на бізнес пры выкананні функцый адміністравання бальнічных (прызначэнне і разлік дапамогі) і знізіць колькасць памылак бухгалтарскіх службаў, якія дапускаюцца пры разліку памераў бальнічных”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе суседнія краіны ЕС зафіксавалі на 6,4 тыс. больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



