Ціханоўская заклікала еўрапейскія партыі і ўрады да ўстанаўлення адносін з АПК

21 сакавіка, Позірк. Фармалізаваць супрацоўніцтва паміж Аб’яднаным пераходным кабінетам Беларусі (АПК) і еўрапейскімі інстытутамі, партыямі і ўрадамі заклікала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 21 сакавіка, выступаючы ў Брусэлі на кангрэсе ALDE Party (Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу, АЛДЕ).
Ціханоўская таксама заклікала прысутных стварыць або далучыцца да груп “За дэмакратычную Беларусь” у парламентах дэмакратычных краін і звярнулася да членаў АЛДЕ з просьбай “стаць сімвалічнымі хроснымі бацькамі для нашых палітычных зняволеных” у рамках кампаніі швейцарска-нямецкай арганізацыі Libereco.
Палітык нагадала пра святкаванне 25 сакавіка Дня Волі, папрасіўшы ўдзельнікаў кангрэсу выказаць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі.
“Я ведаю, што лібералы з’яўляюцца магутнымі абаронцамі свабоды слова, а таксама свабоды перамяшчэння. Прашу вас выказацца за павелічэнне і патанненне віз для беларусаў. Ізалюючы рэжым, нам неабходна ўмацоўваць сувязі паміж людзьмі”, — адзначыла Ціханоўская.
Дэмлідар нагадала, што “сотні тысяч беларусаў былі вымушаныя бегчы з Беларусі ў Еўропу”.
“Рэжым пазбавіў іх правоў, пашпартоў і дакументаў. Мы просім вас прыняць беларусаў, куды б яны ні прыехалі, даць прытулак і спрасціць працэдуру легалізацыі”, — сказала палітык.
Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу створаны ў 1993 годзе, аб’ядноўвае ліберальныя і ліберальна-дэмакратычныя партыі, якія ў асноўным дзейнічаюць у дзяржавах ЕС. Зарэгістраваны ў Бельгіі як некамерцыйная асацыяцыя. Кангрэс АЛДЕ праходзіць штогод.
Уваходзіць у кааліцыю “Абнаўляючы Еўропу”, якая мае ў Еўрапарламенце 108 з 705 месцаў.

Ціханоўская: Часам складваецца ўражанне, што заходнія палітыкі спрабуюць закрыць пытанне, але не развязаць праблему


- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАтрымальнікам заробку “ў канверце” пенсія будзе разлічвацца з адной базавай велічыні — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці фіксуецца 11 месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ПалітыкаВідавочцы: На мінулым тыдні у Лоеўскім раёне быў збіты дрон, над Рэчыцай самалёт пераследаваў БПЛАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі аб'ём грузаперавозак знізіўся на 3,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства