Гарбунова: Прыёмы барацьбітаў з іншадумствам у Беларусі не саступаюць метадам сталінскіх катаў

26 сакавіка, Позірк. “Прыёмы барацьбітаў з іншадумствам у Беларусі не саступаюць метадам сталінскіх катаў”, — заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова 26 сакавіка ў Вільнюсе на адкрыцці выставы “Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі” ў мемарыяльным комплексе Тускуленай.
Выстава прысвечаная памяці ахвяр массавых растрэлаў 1930-х гадоў ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Оршай (Віцебская вобласць).
“Месца, у якім мы зараз знаходзімся, — былы маёнтак Тускуленай — стала месцам пакарання 767 чалавек, — цытуе Гарбунову прэс-служба АПК. — Падобных месцаў шмат і ў Беларусі. Сярод іх Кабыляцкая гара, дзе, паводле ацэнак даследчыкаў, было расстраляна да 5 тысяч чалавек”.
Хваля масавых рэпрэсій, паводле слоў палітыка, зноў захліснула Беларусь: толькі ў 2023 годзе 4.248 чалавек былі асуджаныя паводле палітычна матываваных абвінавачанняў. Яна нагадала, што ў няволі памерла пяць палітвязняў — Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько і Ігар Леднік.
Гарбунова адзначыла, што родныя і адвакаты больш за год не маюць звестак пра палітзняволеных Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака, Паўла Севярынца, Ігара Лосіка.
Палітвязні “штодня падвяргаюцца катаванням”, заявіла прадстаўніца АПК. Іх утрымліваюць у адзіночных камерах і штрафных ізалятарах, пазбаўляюць спатканняў і магчымасці перапісвацца, ім адмаўляюць у меддапамозе, леках, вітамінах, сродках гігіены, сказала палітык.
“Я адчула на сабе, што такое лукашэнкаўская турма. <…> Мы кожны дзень робім усё магчымае, каб палітвязні выйшлі на волю. Таму сёння важная наша з вамі салідарнасць, актыўная сумесная праца палітычных структур, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ. Нельга маўчаць, нельга думаць, што ўсё неяк само сабой вырашыцца. Тускуленай і Кабыляцкая гара нагадваюць нам, да якога ўзроўню зверстваў могуць даходзіць дыктатарскія рэжымы”, — падсумавала Гарбунова.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры месяцы 2025 суседнія краіны ЕС спынілі не менш за 8.444 спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры — праваабаронца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях перакрыта дзевяць рэкордаў холаду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2023-24 гадах колькасць беларускіх эмігрантаў у Грузіі зменшылася больш чым на тысячу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі павялічылася ў першым квартале ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУклады ў банках з пачатку года зменшыліся на 1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСавет Еўропы працягне падтрымліваць беларускія незалежныя медыя — прадстаўнік СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка