Мінск 00:45

Кантроль за Нацбанкам узмоцніцца, заяўляе Лукашэнка

Фота: soyuz.by

28 сакавіка, Позірк. Пра ўзмацненне кантролю за працай Нацыянальнага банка заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 сакавіка ў Мінску на нарадзе па банкаўскай сістэме і суправаджэнні знешнегандлёвай дзейнасці.

“Калі я прызначаў намесніка кіраўніка [сваёй] адміністрацыі [Аляксандра Ягорава], ужо сказаў, што гэта чалавек з добрымі ведамі ў сферы фінансаў, банкаў, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — І нам будзе лягчэй размаўляць у АП з Нацыянальным банкам, са спецыялістамі, паколькі на адной хвалі ж. Вучыліся ў адных і тых жа ВНУ. Да гэтага мы падключаем Камітэт дзяржаўнага кантролю”.

“Па-за кантролем Нацыянальны банк быць не можа”, — звярнуўся ён да старшыні праўлення рэгулятара Паўла Калаўра.

Лукашэнка заявіў, што асабіста кантралюе дзейнасць Нацбанка. “Вы, напэўна, заўважылі, што ў сувязі з прызначэннем новых асоб у фінансава-эканамічным блоку гэты кантроль будзе ўзмацняцца”, — дадаў ён.

Аднак, паводле яго слоў, гэта не значыць, што працы рэгулятара будуць “неяк перашкаджаць”.

“Ён у асноўным свае функцыі выконвае. Як паказваюць вынікі ў эканоміцы за апошні год, у складаным становішчы, звязаным з ціскам з боку заходніх недружалюбных дзяржаў на Беларусь, эканоміка спраўляецца. Значыць, і ўрад з Нацбанкам спраўляюцца. Але гэта не значыць, што няма ў гэтым плане праблем”, — падкрэсліў Лукашэнка.

Лукашэнка прызначыў намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі Аляксандра Ягорава, які вучыўся ў ЗША

7 сакавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі — Аляксандра Ягорава. “Вы чалавек зусім малады. Вы бачыце маю палітыку аб тым, што пакаленні мяняюцца, прыходзяць новыя людзі. Так павінна быць. Застылага нічога не павінна быць. Я падумаў …
Падзяліцца: