МЗС Літвы заявіў пратэст праз агрэсіўныя выказванні Лукашэнкі

29 сакавіка, Позірк. Міністэрства замежных спраў Літвы 29 сакавіка ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі Яраславу Хмылю ноту пратэсту ў сувязі з нядаўнімі выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі.
Прэс-служба знешнепалітычнага ведамства паведаміла, што 26 сакавіка ён “неабгрунтавана папракнуў Літву ў ваенных пагрозах Беларусі, якія ад яе нібыта зыходзяць, намякнуў на неабароненасць Сувалкскага калідора і загадаў падрыхтаваць беларускае войска да магчымай канфрантацыі з краінамі Балтыі і Польшчай”.
Падобныя заявы, гаворыцца ў паведамленні, “могуць быць вытлумачаныя як далейшая эскалацыя агрэсіўнай знешняй палітыкі беларускага ўрада і з’яўляюцца абсалютна непрымальнымі”.
МЗС Літвы запатрабавала ад Беларусі неадкладных тлумачэнняў наконт выказванняў Лукашэнкі, а таксама заявіла, што Вільнюс “зробіць ўсе магчымыя захады для гарантавання бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны”.
Падчас праверкі боегатоўнасці войска 26 сакавіка ў Ашмянскім раёне (Гродзенская вобласць) непадалёк ад мяжы з Літвой Лукашэнка пацікавіўся у камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Аляксандра Навуменкі: “А колькі ў нас (увесь час яны вякаюць пра гэты Сувалкскі калідор) тут кіламетраў да Расіі, да Калінінградскай вобласці, ад нашых межаў?”
“42 кіламетры. <…> Калі наўпрост, а калі па мяжы, то каля 90”, — адказаў яму ваеначальнік. На гэта Лукашэнка адрэагаваў: “Практычна нічога. Дарма яны сябе так паводзяць. Але ў гэты момант табе давядзецца супрацьстаяць балтыйскім рэспублікам”.
Сувалкскім калідорам называюць вузкі ўчастак на тэрыторыі Польшчы і Літвы. Заходнія эксперты і вайскоўцы лічаць гэтае месца “слабым звяном”, паколькі заняццё калідора беларускімі і расійскімі войскамі не толькі адрэжа краіны Балтыі ад астатніх дзяржаў Еўрасаюза на сушы, але і злучыць Гродзенскую вобласць Беларусі з расійскім эксклавам — Калінінградскай вобласцю, што дазволіць арганізаваць хуткую прамую пастаўку туды ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні вырас на 1,2% пасля зніжэння на 0,8% у жніўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 9 месяцаў 2025 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 38 тыс. спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла да 5,7 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка