У Рагачове на вучэннях абсталююць КПП для адпрацоўкі дзеянняў падчас ваеннага становішча

30 сакавіка, Позірк. У Рагачове (Гомельская вобласць) 2–4 красавіка пройдуць камандна-штабныя вучэнні ў рамках праверкі мабілізацыйнай гатоўнасці тэрытарыяльнай абароны, паведамляецца на сайце раённай дзяржгазеты “Свабоднае слова”.
Ваеннаслужачыя запасу будуць адпрацоўваць “практычныя дзеянні па арганізацыі прапускнога рэжыму падчас дзеяння ваеннага становішча”.
Удакладняецца, што на паўночным уездзе ў горад будуецца ўзмоцнены кантрольна-прапускны пункт.
“Гэты аб’ект мае важнае значэнне: ён прызначаны для ажыццяўлення кантролю ва ўстаноўленым парадку за праходам людзей і праездам транспартных сродкаў на тэрыторыю населенага пункта”, — заявіў ваенны камісар Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў Ігар Чайка.
Праверка боегатоўнасці Узброеных сіл працягваецца з 15 сакавіка.
У гатоўнасць прыведзена брыгада ВПС і СПА, запаснікаў навучаюць тактычнай медыцыне
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошняе дзесяцігоддзе захворванне на сухоты ў дзяцей знізілася больш чым у 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа пяць гадоў захворванне на сухоты знізілася на 19% — Міністэрства аховы здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка



