Мінск 11:31

“Вясна”: За каментары пра тэракт у Падмаскоўі затрымана не менш за 12 жыхароў Беларусі

Крыніца: advokatos.by

31 сакавіка, Позірк. Не менш за 12 чалавек затрымана ў Беларусі за каментары пра тэракт у Падмаскоўі, паведаміў 31 сакавіка праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Такія звесткі праваабаронцы прыводзяць у кантэксце затрымання ў Капылі (Мінская вобласць) пажылога мужчыны, які ў каментары “выказаў меркаванне, што за тэрактам у Расіі могуць стаяць расійскія ўлады”.

Інфармацыя пра гэта апублікаваная ў адным з набліжаных да МУС тэлеграм-каналаў.

Таксама “Вясна” звяртае ўвагу на затрыманне дзяўчыны, якая “спытала ў каментарах, чаму пасля тэракту пад Масквой у Беларусі скасавалі мерапрыемствы, а калі Расія бамбіць украінцаў — не”. Пра гэта стала вядома 27 сакавіка.

Паводле якіх артыкулаў абвінавачваюць затрыманых, невядома.

29 сакавіка праўладны тэлеграм-канал паведаміў, што за “цынічныя каментары” аб тэракце ў дачыненні да жыхаркі Гомеля заведзены шэраг крымінальных спраў.

Тэракт у падмаскоўнай канцэртнай залі “Крокус Сіці Хол” адбыўся 22 сакавіка ў 20.00 перад канцэртам гурта “Пікнік”. У заліе, якая змяшчае 7.300 гледачоў, сабраліся прыхільнікі гурта, канцэрт не паспеў пачацца. У будынак увайшлі ўзброеныя людзі. У выніку страляніны і пажару, які ахапіў будынак, загінула прынамсі 144 чалавекі, вядома пра 551 пацярпелага. Дакладная колькасць ахвяр пакуль невядомая.

У выніку тэракту загінулі тры грамадзяніны Беларусі: Алім Кашавараў, Вадзім Кулік (абодва 1981 года нараджэння, працавалі ў канцэртнай залі ахоўнікамі), а таксама жанчына 1978 г.н., меркавана ураджэнка Брэста Ганна Волкава.

23 сакавіка цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ паведаміў, што чатыры падазраваныя у здзяйсненні тэракту затрыманыя ў Бранскай вобласці, дзе яны мелі намер перасекчы расійска-украінскую мяжу.

Вядуцца перамовы аб правядзенні суда за тэракт у "Крокус Сіці Холе" ў Беларусі, сцвярджае расійскі дэпутат Буціна

30 сакавіка, Позірк. Суд за тэракт у "Крокус Сіці Холе" ў Падмаскоўі можа прайсці ў Беларусі з улікам прымянення тут смяротнай кары, сцвярджае дэпутат Дзярждумы РФ Марыя Буціна. “На жаль, [трагедыя] стала для нас агульнай, таму што там загінулі і …
Падзяліцца: