Беларус выправаджаны з Польшчы за перавозку нелегальных мігрантаў

2 красавіка, Позірк. На польска-нямецкай мяжы затрыманы грамадзянін Беларусі, які перавозіў двух нелегальных мігрантаў з Егіпта.
Як паведамляе Памежная ахова Польшчы, на тэрыторыю Еўрасаюзу мігранты трапілі з Беларусі.
Ведамства адзначае, што 29 сакавіка польскія памежнікі спынілі аўтамабіль “Мэрсэдэс”, якім кіраваў 36-гадовы мужчына, ён “спрабаваў нелегальна перавезці двух грамадзян Егіпта ў Германію”.
“Ніякіх дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць знаходжання ў Польшчы, у егіпцян не было, — гаворыцца ў паведамленні.
Затрыманыя прызналі факт перасячэння беларуска-польскай мяжы і спробу перасекчы польска-нямецкую мяжу без неабходных дакументаў. Грамадзян Егіпта прыгаварылі да 8 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай на тры гады, пасля чаго ім “былі выдадзеныя пастановы, якія абавязваюць вярнуцца ў краіну, дзе яны маюць права на пражыванне”.
Кіроўца аўтамабіля, як заяўляецца, прызнаў віну ў садзейнічанні нелегальнай міграцыі, ён прыгавораны да 8 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна са штрафам у памеры 6 тыс. злотых (каля 1.500 долараў. — “Позірк”.). Аўто канфіскаванае як “прылада злачынства”.
“Грамадзянін Беларусі атрымаў пяцігадовую забарону на ўезд у Шэнгенскую зону, а таксама пастанову аб выдварэнні з Польшчы. Супрацоўнікі памежнай службы правялі яго да памежнага пераходу на польска-беларускай мяжы і выправадзілі з краіны”, — паведамляе памежнае ведамства.
25 сакавіка намеснік міністра абароны Польшчы Цэзарый Томчык заявіў, што з пачатку міграцыйнага крызісу зафіксавана больш за 80 тыс. спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, затрымана больш за 42 тыс. чалавек. “Асноўныя напрамкі перакідання мігрантаў не змяніліся і не адбылося ніякіх зменаў у тактыцы дзеянняў”, — канстатаваў ён.
Паводле звестак інспекцыі забеспячэння Узброеных сіл Польшчы, выдаткі на гарантаванне бяспекі на польска-беларускай мяжы ў 2021–2023 гадах склалі амаль 1,5 млрд злотых (каля 375 млн долараў). “Чаканыя выдаткі ў 2024 годзе складуць 850 млн злотых. Крыніцай з’яўляецца бюджэт Міністэрства нацыянальнай абароны”, — адзначыў Томчык.
З ліпеня 2021 года да аховы мяжы было прыцягнута 5,6 тыс. вайскоўцаў, у 2022-м — 6,7 тыс., 2023-м — 3 тыс., з пачатку 2024-га —4,6 тыс. За гэты час “было выстаўлена 280 тыс. наглядальных пастоў і арганізавана больш за 250 тыс. патрулёў”, сказаў намеснік міністра.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНапярэдадні прыезду Лукашэнкі ў гаспадарчае вядзенне Аршанскага льнокамбіната перададзеныя акцыі Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

