Лукашэнка заявіў пра неабходнасць “аптымізаваць” банкі

4 красавіка, Позірк. Пра неабходнасць аптымізаваць банкі ў Беларусі заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 красавіка, узгадняючы прызначэнне Сяргея Сталярчука старшынёй праўлення Банка развіцця.
Пацікавіўшыся спецыфікай працы гэтай фінансавай установы, ён спытаў, “ці няма дублявання функцый пры адборы праектаў для фінансавання з мясцовымі органамі ўлады, міністэрствамі, ведамствамі”.
Паводле слоў Лукашэнкі, якія прыводзіць яго прэс-служба, Банк развіцця “ператвараецца ў фінансіста” праектаў мясцовых улад, якія паказваюць: “Вось гэта пабудаваць, гэта аптымальна”.
“Я не кажу пра тое, што нам не патрэбны гэты банк. У адваротным выпадку мы б вас не прызначалі, — сказаў ён Сталярчуку. — Але аптымізацыю банкаў трэба правесці, трэба на іх паглядзець. У нас не хапае недзе там людзей. У АПК (аграпрамысловым комплексе. — “Позірк”.) і іншае. А на адну такую краіну, можа, нам столькі не трэба банкаў, каб адцягваліся спецыялісты. Гэта класныя адмыслоўцы, фінансісты”.
Лукашэнка звярнуў на гэта ўвагу першага намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі Максіма Рыжанкова, а таксама нагадаў, што нядаўна на пасаду намесніка гэтага органа быў прызначаны адмысловец у банкаўскай сферы — Аляксандр Ягораў.
“Нам трэба паглядзець. З банкаўскай сістэмай трэба сур’ёзна папрацаваць зараз, нягледзячы на складаныя часы. І прымаць рашэнне будзем ці сёння, ці заўтра, ці паслязаўтра. А, можа, і ўвогуле не будзем прымаць рашэнне. Але трэба паглядзець. Таму што зашмат вось гэтых паралеляў. Ну навошта нам у Беларусі, дзе ўвогуле фінансавая сістэма ўстойлівая і дысцыплінаваная, рэсурсаў лішніх няма, мора гэтых рэсурсаў няма, залішняя канкурэнцыя, — заявіў ён.
ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” — спецыялізаваны фінансавы інстытут, створаны ў 2011 годзе ўрадам і Нацыянальным банкам.
Утвораны ў форме юрыдычнай асобы і не з’яўляецца класічнай крэдытна-фінансавай арганізацыяй у зацверджаных Банкаўскім кодэксам вызначэннях. Банк развіцця ствараўся ў супрацы з вядучымі міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, у прыватнасці з Міжнародным валютным фондам і Сусветным банкам.
Галоўнай мэтай яго дзейнасці з’яўляецца “развіццё сістэмы фінансавання дзяржаўных праграм і рэалізацыя сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў”. Апрача фінансавання інвестпраектаў займаецца падтрымкай экспарту, малога і сярэдняга бізнесу.
У траўні 2023 года міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings знізіла рэйтынг Банка развіцця да пераддэфолтнага стану (з “СС” да “С”). Удакладнялася, што гэта адбылося праз аб’яўлення банка трымальнікам еўраблігацый пра тое, што купонныя выплаты па паперах, намінаваных у доларах ЗША, з тэрмінам пагашэння 2 траўня 2023 і 2 лістапада 2023 года адкладзены да 2 траўня 2024 года.
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

