BelPol: З 2020 па верасень 2023 года было ўзбуджана 16 крымінальных справаў за “фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці”
25 кастрычніка, Позірк. З 2020 года па верасень 2023 года паводле матэрыялаў ГУБАЗіК МУС узбуджана 16 крымінальных спраў паводле артыкула 3612, паведаміла аб’яднанне былых сілавікоў BelPol са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паводле інфармацыі арганізацыі, сёлета ў тым ліку было ўзбуджана восем крымінальных спраў. Усе вядомыя справы грунтаваліся на абвінавачваннях у пералічэнні грашовых сродкаў фондам BYSOL і BY_help “у той перыяд, калі яны яшчэ не былі прызнаныя рэжымам “экстрэмісцкімі” і беларусы не баяліся аказваць ім фінансавую падтрымку”.
У BelPol паведамілі, што па матэрыялах Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК у 2022–2023 гадах было ўзбуджана каля 100 крымінальных спраў за “фінансаванне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці”.
“Многія крымінальныя справы ўзбуджаны ў дачыненні да “неўстаноўленых асоб” толькі на падставе маніторынгу банкаўскіх транзакцый, па факце паступлення грашовых сродкаў у адрас непажаданых рэжыму арганізацый”, — адзначылі ў BelPol, дадаўшы, што “з гэтай прычыны найбольш буйныя сумы донатаў у памеры дзясяткаў і сотняў тысяч долараў ЗША спагнаць не ўдалося”.
У ліпені гэтага года праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў, што за ахвяраванні ў фонды салідарнасці пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года было асуджана не менш як 19 чалавек, 12 чалавек былі пазбаўлены волі на тэрмін ад трох да шасці гадоў. Вынікі яшчэ сямі судоў невядомы.
Яшчэ не менш за дзесяць абвінавачаных па гэтых артыкулах утрымліваюцца ў зняволенні ў чаканні суда.
Гаворка ідзе аб арт. 3612 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) і 2901 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).
У тым жа месяцы Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю заявіў, што ў першым паўгоддзі 2023 года выявіў 75 злачынстваў, звязаных з “фінансаваннем тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства