10 чалавек пацярпела пры сутыкненні маршруткі з трактарам у Мастоўскім раёне

6 красавіка, Позірк. 10 пасажыраў маршрутнага таксі пацярпела ў выніку аварыі, якая здарылася раніцай 6 красавіка ў Мастоўскім раёне (Гродзенская вобласць), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле папярэдніх звестак, 41-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes каля вёскі Лунно выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з трактарам. На месцы здарэння працуюць следчыя.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што на месца аварыі “ў раёне вёскі Жылічы” (знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад Лунно) выехалі дзве фельчарскія і дзве ўрачэбныя брыгады з Гродна і Мастоў.
“У выніку ДТЗ пацярпелі 10 чалавек, з іх двое дзяцей-падлеткаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Усе яны агледжаныя медыкамі і атрымалі неабходную дапамогу на месцы. Дзевяць чалавек з рознымі траўмамі дастаўленыя ў лячэбныя ўстановы абласнога цэнтра (універсітэцкую клініку, дзіцячую клінічную бальніцу і БХМД Гродна), Мастоўскую ЦРБ”.
Паводле інфармацыі ведамства, у пацярпелых “закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы канечнасцей, носа, а таксама ўдары”.
Стан усіх пацыентаў стабільны.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі другі месяц запар памяншаецца намінальны сярэдні заробак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка26 кастрычніка BelPol апублікуе расследаванне аб падраздзяленні КДБ "Альфа", якое пераследуе апанентаў рэжыму — прадстаўнік аб'яднанняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаBelPol будзе ініцыяваць санкцыі і міжнародны суд над датычнымі да мілітарызацыі беларускіх дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Лукашэнка фактычна распачаў падрыхтоўку рэзервістаў для свайго кланаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



