Беларусь ініцыявала разгляд у ЕЭК змяненняў у тэхрэгламент аб бяспецы дзіцячых цацак

8 красавіка, Позірк. Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) абмяркуе 9 красавіка прапанаваныя Беларуссю магчымыя новаўвядзенні ў стандартах па дзіцячых цацках, паведаміў міністр па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Валянцін Татарыцкі (прадстаўнік Мінска) падчас відэамоста 8 красавіка.
Татарыцкі не паведаміў, пра якую менавіта прадукцыю гаворка, адзначыўшы, што “гэта цацкі, якія мы сёння бачым і з экранаў, часта бачым у магазінах”. Паводле яго слоў, гэта цацкі “накшталт нейкіх істот, якія неадназначна інтэрпрэтуюцца дзецьмі, і магчыма ўздзеянне псіхалагічнае на дзіця”.
Мінск прапанаваў даследаваць уплыў падобных цацак на дзяцей. Міністр ЕЭК адзначыў, што некаторыя мяккія цацкі “сапраўды складана ўспрымаць дарослым, не толькі дзецям”.
“Таму вось у гэтай частцы таксама будзе праводзіцца такая сур’ёзная праца. І надалей гэтыя ініцыятывы знойдуць адлюстраванне ў змяненнях да тэхнічнага рэгламенту”, — дадаў прадстаўнік ЕЭК.
У 2022 годзе праўладныя актывісты і “занепакоеныя бацькі” звярнуліся ў некалькі ведамстваў з просьбай правесці “глыбокую экспертызу” ўздзеяння цацкі Хагі Вагі (персанаж кампутарнай хорар-гульні “Рорру Playtime”) на дзіцячую псіхіку і ўвесці забарону на яе распаўсюджванне.
Камітэт дзяржкантролю ў сваім адказе на просьбу спаслаўся на праведзеную ў Расіі экспертызу цацкі і адзначыў, што яна “фармуе вобраз агрэсіі, жорсткасці, драпежнага і бязлітаснага зла”, можа аказаць разбуральнае для псіхічнага здароўя дзіцяці ўздзеянне, выклікаць незваротныя наступствы і прывесці да “паталагічных праблем у жыцці”.
Паводле прапановы КДК, Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі былі праведзены “кантрольныя мерапрыемствы” ў сямі суб’ектаў гаспадарання, якія рэалізуюць цацкі Хагі Вагі.
У выніку ўстаноўленых парушэнняў (адсутнасць абавязковай інфармацыі на ўпакоўцы і маркіроўцы прадукцыі, не прадстаўленне дакументаў аб пацвярджэнні адпаведнасці на прадукцыю) выдадзены прадпісанні аб забароне на рэалізацыю 29 партый (782 штукі) прадукцыі з гэтай тэматыкай (цацкі, сумкі і галаўныя ўборы для дзяцей).

- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка