Бізнесоўца абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў за пастаўкі медабсталявання праз Балгарыю

9 красавіка, Позірк. Пракуратура Мінска ўзбудзіла крымінальную справу аб ухіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса. Падазраваны — прадпрымальнік, прозвішча якога не паведамляецца.
Як адзначае прэс-служба Генпракуратуры, у 2021–2022 гадах ад замежнай кампаніі, зарэгістраванай грамадзянінам Беларусі ў Балгарыі, на адрас “падкантрольнай яму камерцыйнай арганізацыі, зарэгістраванай у Мінску, пастаўленыя медыцынскае абсталяванне і спадарожныя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці”.
“Фактычна тавары прыбывалі ў Мінск непасрэдна ад заводаў-вытворцаў, а рэквізіты замежнай кампаніі выкарыстоўваліся для павелічэння кошту прадукцыі ў 2–3 разы ў параўнанні з коштам такіх жа пазіцый заводаў-вытворцаў. Названыя дзеянні пацягнулі зніжэнне падатковай базы па падатку на прыбытак у суме звыш 572,1 тыс. рублёў”, — сцвярджае ведамства.
Справу будзе расследаваць аддзел Следчага камітэта Маскоўскага раёна Мінска.
Ці затрыманы падазраваны, не паведамляецца.
Максімальнае пакаранне паводле ч. 2 артыкула 243 КК — сем гадоў пазбаўлення волі.


- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Заходнія палітыкі часам забываюць, што дыктатары — прафесійныя ашуканцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТраціна літоўцаў лічыць спадчыну ВКЛ агульнай для ўсіх народаў, што ў ім жылі, чвэрць — толькі сваёй, паказала даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПераважная большасць літоўцаў лічыць Беларусь аўтарытарнай ці хутчэй аўтарытарнай дзяржавай — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

