Памежнікі канфіскавалі квадракоптар у мяжы з Літвой і затрымалі яго аператараў
9 красавіка, Позірк. Смаргонскія памежнікі (Гродзенская вобласць) 8 красавіка затрымалі траіх грамадзян Беларусі, якія пілатавалі квадракоптар у паветранай прасторы без належнага дазволу, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Паводле інфармацыі ДПК, свае дзеянні яны “растлумачылі жаданнем запусціць квадракоптар у якасці забавы”, пры гэтым “найбольш прыдатным месцам для гэтага яны палічылі прыгранічны населены пункт Каменны Лог” (на мяжы з Літвой. — “Позірк”.)
Паведамляецца, што беспілотнік, пульт кіравання і 10 акумулятарных батарэй канфіскаваныя і накіраваныя на экспертызу, у дачыненні да затрыманых распачаты адміністрацыйны працэс.
ДПК нагадвае, што з 1 красавіка ўступіў у сілу падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 25 верасня 2023 года ўказ № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў”.
Дакументам забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне імі паветранай прасторы Беларусі без належнага дазволу. Акрамя таго, зазначаюць у ведамстве, незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у пагранічнай зоне або пагранічнай паласе з’яўляюцца парушэннем пагранічнага рэжыму і прыводзяць да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 24.19 КаАП (штраф да 50 базавых велічынь).
На працягу паўгода з моманту апублікавання ўказа фізічныя асобы маглі прадаць свае беспілотнікі арганізацыям, індывідуальным прадпрымальнікам або перадаць іх на захоўванне “ва ўпаўнаважаную арганізацыю, вызначаную ўрадам”.
У праўладную арганізацыю “Патрыёты Беларусі” перададзена больш за 200 беспілотнікаў, паведаміла 31 сакавіка прэс-сакратар арганізацыі Ірына Сінькевіч.
У распараджэнне Узброеных сіл перададзена больш за сотню з іх, БПЛА “так ці інакш выкарыстоўваюцца ў беларускім войску”, паведаміла прэс-аташэ міністра абароны Наталля Гаўрусік 4 красавіка.
У выніку атакі БПЛА 26 лютага 2023 года ў Мачулішчах (Мінскі раён) атрымаў пашкоджанні і быў транспартаваны на рамонт у РФ дарагі расійскі ваенны самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50.
7 сакавіка таго ж года, тлумачачы прычыны дыверсіі на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах, Лукашэнка заявіў, што сістэмы СПА не змаглі выявіць робат з выбухоўкай, бо ён быў “маленькі”.
6 і 7 сакавіка 2024 года супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы перахапілі недалёка ад мяжы з Беларуссю беспілотныя лятальныя апараты, якія пераносілі грузы з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі.
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў у Польшчы ў параўнанні з 2019 годам павялічылася больш як у пяць разоў — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў у Польшчы ў параўнанні з 2019 годам павялічылася больш як у пяць разоў — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка