Беларусь трэба ўключыць у “стратэгічнае планаванне еўрапейскіх краін”, заяўляе Кавалеўскі

10 красавіка, Позірк. Беларусь неабходна ўключаць у “глабальныя і рэгіянальныя стратэгіі Еўропы”, заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі на сустрэчы з кіраўніком Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы (MSC) Крыстафам Хойсгенам.
Прэс-служба АПК 10 красавіка паведаміла, што бакі абмеркавалі “месца Беларусі ў рэгіянальным крызісе”, уплыў, які Расія чыніць на беларускую дзяржаву, а таксама “пагрозы для Беларусі і Еўропы, якія гэта нясе, і крокі па супрацьдзеянні расійскім намерам”.
На думку Кавалеўскага, роля аналітычнай супольнасці ў ацэнцы пагроз, якія нясе Расія беларускаму суверэнітэту і незалежнасці, “можа быць значнай, каб праз гэта дабіцца ўключэння Беларусі ў стратэгічнае планаванне еўрапейскіх краін”.
Палітык падкрэсліў, што MSC — “прызнаны лідар сярод аналітычных структур”, экспертыза якіх “каштоўная для абмеркавання такіх крокаў”. У дэмакратычных сіл, дадаў ён, “прасунуты ўзровень стасункаў” з MSC.
18 лютага дэмлідар Святлана Ціханоўская на панэльнай дыскусіі ў рамках MSC заявіла: “Я хачу, каб мір і людзі <…> зразумелі, што дыктатараў нельга перавыхаваць, што дыктатараў нельга ўлагодзіць… Не думайце, што вы маеце справу з нармальнымі людзьмі, з нармальнымі палітыкамі. Іх не хвалююць ні народ, ані суседзі. Іх хвалюе толькі ўлада. І я вельмі хачу, каб дэмакратычны свет паказаў зубы”.
- Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - АнонсыАнонсы падзей на 4 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 - Палітыка
 - ПалітыкаЦіханоўская заклікала Новую Зеландыю не выдаваць беларусаў Мінску, а таксама прызнаць структуры дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 


