Ціханоўская пра смерць затрыманага ў брэсцкім СІЗА: Рэжым гатовы забіваць, каб дэманстраваць усёдазволенасць
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2024/04/kulinich_TG_ST.jpg)
10 красавіка, Позірк. Смерць у брэсцкім СІЗА №7 51-гадовага падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча, які “праз абсурднае абвінавачванне ў абразе Лукашэнкі страціў самае каштоўнае — жыццё”, з’яўляецца “чарговым сведчаннем жорсткасці рэжыму”, заявіла ў сваім тэлеграм-канале беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Паводле яе слоў, “заяўленая прычына смерці — ішэмічная хвароба сэрца — не можа служыць апраўданнем”, бо “кожны чалавек, які знаходзіцца пад вартай, мае права на належны догляд і абарону здароўя”.
“Відавочна, што гэта не было забяспечана, — адзначыла Ціханоўская. — Як не была раней забяспечаная дапамога загінулым у турмах Алесю Пушкіну, Ігару Ледніку, Вітольду Ашурку. Як не забяспечваецца сёння Рыгору Кастусёву, Марыі Калеснікавай і Алесю Бяляцкаму, стан якіх пагаршаецца з кожным днём”.
“Свабода слова — асноўнае права чалавека. І абарона гэтага права — прыярытэт для краін, якія называюць сябе дэмакратычнымі. Відавочна, што рэжым выкрасліў гэтае словазлучэнне са свайго слоўніка. І гатовы зноў і зноў забіваць людзей, толькі каб прадэманстраваць сваю ўсёдазволенасць”, — сказала палітык.
Ціханоўская выказала спачуванні родным і блізкім Кулініча і заклікала міжнародную супольнасць да “актыўных дзеянняў”.
“У беларускіх турмах гінуць людзі, і мы павінны рабіць усё магчымае, каб запусціць працэс вызвалення тых, хто апынуўся за кратамі праз палітычны пераслед”, — сказала яна.
Пра смерць у брэсцкім СІЗА падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча, затрыманага 29 лютага і абвінавачанага паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) стала вядома 10 красавіка. Суд над ім павінен быў адбыцца 16 красавіка.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пасмяротна прызнаў Кулініча палітвязнем. Паводле слоў праваабаронцаў, гэтага не было зроблена раней, бо адсутнічала інфармацыя пра пераслед мужчыны. “Такім чынам, гэта ўжо шосты палітвязень, які памёр за кратамі”, — гаворыцца ў паведамленні “Вясны”.
20 лютага 2024 года ў Мінскай раённай бальніцы памёр 63-гадовы журналіст і грамадскі актывіст, былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік, які меў інваліднасць другой групы і праблемы з сэрцам. У бальніцу яго даставілі з бабруйскай калоніі № 2, дзе ён адбываў пакаранне. Да гэтага ён ўтрымліваўся ў магілёўскай калоніі №15.
У студзені гэтага года памёр 50-гадовы Вадзім Храсько ў папраўчай калоніі №3 (пасёлак Віцьба Віцебскага раёна), 21 траўня 2022 года ў шклоўскай калоніі №17 (Магілёўская вобласць) загадкава памёр 50-гадовы актывіст і грамадскі дзеяч Вітольд Ашурак, 7 траўня 2023-га ў згаданай віцебскай калоніі — 61-гадовы блогер і актывіст з хворым сэрцам Мікалай Клімовіч, 11 ліпеня 2023-га — прывезены ў бальніцу з гродзенскай турмы №1 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, у якога дыягнаставалі прабадную язву страўніка.
- ПалітыкаЛатушка: Асобы, якія планавалі замах на мяне, маглі адначасова займацца ў Польшчы шпіянажамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–13 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа 60 гадоў працы Палац шлюбаў зарэгістраваў больш за 220 тыс. шлюбаў з замежнымі грамадзянаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваАйчынныя спецыялісты працуюць над укараненнем скрынінга на СМА — прадстаўнік Мінздароўя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа год плануецца пабудаваць 4,5 млн квадратных метраў жылля — на 2,3% больш, чым у 2024-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі выдадзена больш за 27 тыс. генетычных пашпартоў — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваДоля выдаткаў на адукацыю пры датэрміновым выкарыстанні сямейнага капіталу вырасла з 6% да 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ўтрая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваБольшасць выбірае шлюбную цырымонію на беларускай мове — прадстаўнік Мінюста (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць лекаваных у Беларусі замежнікаў за мінулы год вырасла амаль на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства