Ціханоўская абмеркавала з дыяспарай на Кіпры праблемы з легалізацыяй

10 красавіка, Позірк. Праблемы, з якімі сутыкаюцца грамадзяне Беларусі, што пражываюць на Кіпры, былі абмеркаваныя падчас сустрэчы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі дыяспары.
Як паведаміла прэс-служба палітыка, на сустрэчы падымаліся пытанні легалізацыі “для ўсіх тыпаў віду на жыхарства”, атрыманне віз, неабходнасць прадастаўлення даведак аб несудзімасці і шлюбе, складанасці з адкрыццём банкаўскіх рахункаў, адсутнасць “пашпарта замежніка”, непрызнанне беларускіх правоў кіроўцы, адсутнасць афіцыйнага беларускага дыппрадстаўніцтва і інш.
Было адзначана, што “народная амбасада” актыўна працуе на Кіпры і спрабуе дапамагчы суайчыннікам з рашэннем праблем.
Падчас праведзеных 10 красавіка сустрэч з кіраўніцтвам Рэспублікі Кіпр (прэзідэнтам, спікерам і членамі парламента) Ціханоўская звярнулася па садзейнічанне ў вырашэнні ўзнятых беларускай дыяспарай пытанняў.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСур'ёзных інвестыцый у турызм чакаць складана пры яго цяперашніх фінансавых паказчыках — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛабковіч пра кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары": Не лічу, што гэты напрамак зараз верагодны, асабліва ў эміграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


