У Літве затрыманы беларус з падробленымі дакументамі

11 красавіка, Позірк. Літоўскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў уехаць у Польшчу па падробленым пасведчанні асобы.
Як паведаміла 11 красавіка Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ), затрыманы спрабаваў выдаць сябе за грамадзяніна Балгарыі.
“9 красавіка супрацоўнікі пагранпункта “Кальварыя” Варэнскага пагранатрада САДМ спынілі для праверкі пасажырскі аўтобус на дарозе Марыямпале — Сувалкі каля вёскі Салапераугіс (Марыямпальскі павет), — гаворыцца ў паведамленні пагранведамства. — Пры праверцы дакументаў у пасажыраў аўтобуса, які рухаўся па маршруце Талін — Варшава, памежнікаў зацікавіла пасведчанне асобы 33-гадовага грамадзяніна Балгарыі, якое выклікала падазрэнне ў сапраўднасці”.
Памежнікі звярнулі ўвагу на некалькі прыкмет, якія паказваюць на падробку: дакумент не адпавядаў патрабаванням вытворчасці каштоўных папер, мікратэкст быў зымітаваны, а пасведчанне, надрукаванае метадам струйнага друку, не змянялася ў ўльтрафіялетавых промнях. “Усё гэта дазволіла памежнікам выказаць здагадку, што прад’яўленае пасведчанне асобы — абсалютная падробка”, — заявілі ў САДМ.
“Мужчына, які ехаў у Варшаву, прызнаўся, што з’яўляецца 33-гадовым грамадзянінам Беларусі, чыя польская нацыянальная віза скончылася месяцам раней, 9 сакавіка. Таму ён замовіў і купіў у інтэрнэце за 300 еўра балгарскае пасведчанне асобы са сваёй фатаграфіяй”, — адзначае ведамства.
Затрыманы дастаўлены на пагранпункт “Кальварыя”, а затым у аддзяленне паліцыі Каўнаса.
Паліцыя пачала дасудовае расследаванне па факце падробкі дакументаў. Грамадзянін Беларусі ўзяты пад варту тэрмінам на адзін месяц.
Адзначаецца, што за такое злачынства ў Літве прадугледжанае пакаранне ў выглядзе арышту, або пазбаўлення волі на тэрмін да чатырох гадоў.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


