Ціханоўская перадала былому прэм’еру Грэцыі архіўныя матэрыялы пра яго прадзеда-паўстанца

12 красавіка, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 11 красавіка ў Афінах сустрэлася з былым прэм’ер-міністрам Грэцыі, патомным палітыкам Джорджам (Георгіясам) Папандрэу, які з’яўляецца праўнукам аднаго з паўстанцаў 1863 года, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Прадзед палітыка Зыгмунт Мінейка, які браў актыўны ўдзел у паўстанні Каліноўскага, нарадзіўся ў Беларусі. Пасля здушэння паўстання быў высланы ў Сібір, а адтуль перабраўся ў Грэцыю, дзе браў удзел у барацьбе за незалежнасць.
“Ціханоўская прывезла былому прэм’еру архіўныя матэрыялы, у тым ліку радавод, фотаздымкі яго продкаў, а таксама матэрыялы пра маёнтак і землі Мінейкаў у Беларусі. Ціханоўская запрасіла Папандрэу, які вельмі ганарыцца сваім паходжаннем, у Вільнюс наведаць месцы пахавання яго сваякоў, і выказала спадзяванне, што яны разам змогуць наведаць мясціны Мінейкаў у Беларусі, калі Беларусь стане свабоднай”, — сказаў Вячорка.
Таксама палітык падаравала экс-прэм’еру кнігу мемуараў Зыгмунта Мінейкі “З Тайгі пад Акропаль”, выдадзеную на беларускай мове.
Джордж (Георгіяс) Папандрэу-малодшы узначальваў урад Грэцыі ў 2009–2011 гадах, раней таксама быў міністрам замежных спраў, міністрам адукацыі і па справах рэлігіі. 16 гадоў (2006–2022) быў прэзідэнтам Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Яго бацька і дзед таксама былі прэм’ерамі Грэцыі.
Ціханоўская і Папандрэу сустракаліся ў Афінах у траўні 2021 года.


- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал за пяць гадоў зменшыліся ў 1,5 раза — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваДоля апраўдальных прысудаў па крымінальных справах склала ў першым паўгоддзі 0,12%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДзяржава па-ранейшаму рэгулюе цэны на 26% спажывецкага кошыка — МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

