У “спіс экстрэмістаў ” дададзена 15 чалавек, у тым ліку музыкі гурта Nizkiz

12 красавіка, Позірк. У пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, 12 красавіка дададзена яшчэ 15 чалавек, цяпер у ім 3.975 пазіцый, вынікае з абноўленага спісу на сайце МУС.
Сем чалавек, уключаных у спіс, знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, у васьмі стаіць адзнака “судзімасць не пагашаная”.
Пералік папоўнілі музыкі рок-гурта Nizkiz Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша і Дзмітрый Халяўкін, асуджаныя 20 сакавіка на абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Тэрмін пакарання, вызначаны судом Кастрычніцкага раёна Мінска, невядомы.
У спісе — палітвязні Вольга Патрусаева (1,5 года пазбаўлення волі, арт. 342 КК) і Аляксандра Каско, арыштаваная пасля вяртання ў краіну і прыгавораная да 10 гадоў пазбаўлення волі па васьмі артыкулах КК.
Таксама ў пералік уключаныя асуджаныя на розныя тэрміны зняволення Канстанцін Шастоў, Ангеліна Тамковіч, Андрэй Пратасевіч, Анатоль Ванакоў і Сяргей Бувака.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца павялічыць тэмпы рэканструкцыі электрасетак больш чым у 1,5 раза — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства


