ДПК: Амаль 2.400 фур знаходзіцца ў чарзе на ўезд у Літву і Латвію
12 красавіка, Позірк. Кантрольныя службы літоўскага пункта пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) з пачатку тыдня аформілі 72 фуры з 500 магчымых, гэта 14% нормы, сцвярджае Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.
Уезду ў Літву на раніцу 12 красавіка чакала 1.570 адзінак грузавога транспарту. Самы загружаны маршрут на гэтым кірунку праходзіць праз Мядзінінкай, адзначаецца ў рэлізе.
З панядзелка, 8 красавіка, кантрольныя службы Літвы “аформілі 47% фур у Шальчынінкаі (Беняконі)”.
Перад адзіным дзеючым латвійскім пунктам пропуску Патэрніекі (Грыгароўшчына) знаходзіцца 815 грузавікоў, на працягу тыдня на сумежную тэрыторыю адсюль заехала 41% аўтамашын. Такім чынам, уезду ў Латвію і Літву чакала 2.385 фур.
Перад усімі літоўскімі пунктамі пропуску і польскім Тэрэспалем (Брэст) зафіксавана 375 легкавых аўтамабіляў.
“З панядзелка літоўскія кантрольныя службы прынялі на сваю тэрыторыю 67%, польскія — 36% легкавога транспарту”, — паведаміў ДПК.
Беларускія памежнікі рэгулярна абвінавачваюць калегаў, асабліва літоўскіх, у павольным афармленні грузавога транспарту, а часам і ў бяздзейнасці.
18 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку — Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы-Мядзінінкай і Шальчынінкай.
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
19 верасня 2023 года праз узрослы паток нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПадзенне сельгасвытворчасці па выніках васьмі месяцаў зафіксаванае ў чатырох з шасці абласцей, год таму там быў ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі ў ЕС перавысіла паказчык за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаТолькі ў Мінску за месяц пагоршыліся пазіцыі паводле паказчыкаў ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка