МАЗ у сакавіку прадаў у РФ на 11,4% менш новых грузавікоў, чым год таму
15 красавіка, Позірк. У сакавіку на расійскім рынку было прададзена 504 новыя грузавікі Мінскага аўтамабільнага завода — на 11,4% менш, чым у тым жа месяцы 2023-га (569), гаворыцца ў даследаванні “АСМ-холдынг” (РФ).
У першым квартале беларускае прадпрыемства рэалізавала 1.354 адзінкі (1.419; -4,6%).
Прадукцыя Мінскага аўтазавода ў мінулым месяцы заняла 7-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынку Расіі, канстатавалі эксперты. Доля на рынку склала 4,3%.
У пяцёрку лідараў продажаў увайшлі чатыры кітайскія і адзін расійскі вытворца: SITRAK (2.193; +37,5% да ўзроўню продажаў у сакавіку 2023-га), КамАЗ (1.949; -33,8%), Shaanxi (1.500; +1,8 %), FAW (1.327; +34,2%) і Dongfeng (622; рост у 3,4 разы).
Ні адна мадэль беларускага завода не трапіла ў дзясятку самых папулярных на рынку РФ.
У 2023 годзе МАЗ прадаў 6.406 новых грузавікоў — на 45,9% больш, чым за 2022-ы (4.391).
На нарадзе па развіцці прамысловасці 9 красавіка 2024 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “айчынная прадукцыя саступае аналагам як у цане, так і ў якасці”. “Доля нашых грузавых аўтамабіляў [на расійскім рынку] знізілася — да 6%”, — звярнуў увагу ён.
Лукашэнка таксама адзначыў, што пры рэалізацыі ў РФ па схеме “вытворца — генеральны імпарцёр — дыстрыб’ютар — дылер — канчатковы спажывец” кошт грузавой і пасажырскай тэхнікі МАЗа ўзрастае — на 20%.
15 чэрвеня 2023 года першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што рынак аўтатэхнікі Саюзнай дзяржавы “мае патрэбу ў аператыўным прыняцці спецыяльных ахоўных мер праз актыўную экспансію кітайскіх вытворцаў”.
“Гаворка не проста пра падвышэнне імпартных пошлін, тут поля для манеўру амаль няма. Я маю на ўвазе антыдэмпінгавыя і спецабаронныя меры”, — сказаў Снапкоў.
Паводле яго слоў, экспансія ўсходніх партнёраў на беларускім і расійскім рынках аўтамабільнай грузавой тэхнікі “відавочная”, а дынаміка іх продажаў “палохае”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка